Паводле старадаўняй каталіцкай традыцыі ў кожнай вёсцы і горадзе ва ўсім свеце, дзе ёсць касцёлы, з нагоды ўрачыстасці Цела і Крыві Хрыста (Божага Цела) адбываюцца эўхарыстычныя працэсіі з малітоўнымі стацыямі, падчас якіх святары благаслаўляюць Найсвяцейшым Сакрамэнтам паселішчы, вуліцы і гарады, выпрошваючы Божых ласкаў для ўсіх жыхароў і плёнаў іх працы.
Сёлета эўхарыстычныя працэсіі з нагоды надыходзячай урачыстасці Божага Цела ў Брэсце і Пінску адбудуцца ў нядзелю 1 чэрвеня. У Брэсце яна распачнецца святой Імшой а 10.30 у касцёле Узвышэння Святога Крыжа (пл. Леніна), а ў Пінску – святой Імшой а 10.00 у катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (вул. Леніна). Падобнае святкаванне ў Баранавічах плануецца 15 чэрвеня.
У гэты дзень, а таксама ў наступныя нядзелі чэрвеня падобныя працэсіі адбудуцца ва ўсіх парафіях Пінскай дыяцэзіі.