З 30 мая па 4 кастрычніка 2026 года ў 9 месцах Беларусі (Пінск, Лагішын, Ружаны, Пружаны, Мядзведзічы, Іванава, Ліда, Іўе, Парэчча) пройдзе VI фестываль акадэмічнай арганнай музыкі “Ars Magna Organi”.
Папярэднія пяць Фестываляў адбываліся ў 2019 (29 канцэртаў), 2022 (54 канцэрты), 2023 (33 канцэрты), 2024 (56 канцэртаў) і 2025 (68 канцэртаў) гадах. Cёлета Фестываль будзе складацца з 97 канцэртаў, на сямі гістарычных (Пінск, Пружаны, Ружаны, Мядзведзічы, Іўе, Ліда, Парэчча) і адным сучасным (Лагішын) арганах, а таксама з удзелам электрааргана (Іванава), клавесіна (Пружаны і Пінск) і раяля (Пінск, касцёл Карла Барамея (гарадская канцэртная зала)).
Уваход на ўсе канцэрты Фестываля вольны.
43 канцэрты для аргана сола і 54 ансамблевых канцэртаў з арганам, клавесінам і раялем будуць размеркаваны наступным чынам:
Пінск (катэдральны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і касцёл Карла Барамея (гарадская канцэртная зала): 32 канцэрты.
29 канцэртаў адбудзецца з 30 мая па 4 верасня ў Пінскім катэдральным касцёле (традыцыйнае ядро Фестывалю) на другім па велічыні гістарычным аргане Беларусі. Тут адбудзецца 15 сольных арганных канцэртаў, 11 канцэртаў камерных аркестраў/ансамбляў і 3 паказы нямога кіно агучанага арганнай музыкай. Акрамя гэтага, тры канцэрты з раялем адбудуцца ў касцёле Карла Барамея (гарадская канцэртная зала) 25-27 жніўня.
Пружаны (касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі): 21 канцэрт.
З 12 па 21 чэрвеня тут адбудзецца 6 канцэртаў з клавесінам, а з 18 ліпеня па 2 кастрычніка пройдуць 9 сольных і 6 ансамблевых канцэртаў на нядаўна ўсталяваным галандскім гістарычным рамантычным аргане, інаўгурацыя якога прызначана на 18 ліпеня.
Ружаны (касцёл Свят. Тройцы): 17 канцэртаў.
З 7 чэрвеня па 19 верасня тут адбудзецца 11 сольных і 6 ансамблевых канцэртаў з барочным арганам сярэдзіны XVIII ст. Гэта адзіны ў краіне барочны арган, на якім сёлета можна пачуць канцэрты высокай акадэмічнай музыкі.
Мядзведзічы (касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла): 7 канцэртаў.
З 14 чэрвеня па 30 жніўня тут адбудзецца 5 сольных і 2 ансамблевых канцэрта з арганам эпохі рамантызму.
Ліда (касцёл Узвышэння Святога Крыжа): 5 канцэртаў.
З 13 чэрвеня па 5 верасня тут адбудзецца 2 сольных і 3 ансамблевых канцэрта з арганам.
Іўе (касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла): 4 канцэрты.
З 28 чэрвеня па 4 кастрычніка тут адбудзецца 1 сольны і 3 ансамблевых канцэрта з рамантычным арганам 19 ст.
Лагішын (касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла): 4 канцэрты.
З 20 чэрвеня па 29 жніўня тут адбудзецца 4 ансамблевых канцэрта з арганам.
Парэчча (касцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі): 4 канцэрты.
З 12 ліпеня па 13 верасня тут адбудзецца 4 ансамблевых канцэрта з рамантычным арганам.
Іванава (касцёл Узвышэння Святога Крыжа): 3 канцэрта).
28 чэрвеня, 9 жніўня і 13 верасня тут адбудзецца 3 ансамблевых канцэрта з арганам.
З 19 ліпеня па 29 ліпеня ў межах Фестывалю адбудзецца Арганная акадэмія пад кіраўніцтвам Канстанціна Валастнова.
Таксама ў межах Фестывалю з 23 па 30 жніўня упершыню адбудзецца Струнная акадэмія пад кіраўніцтвам галоўнага дырыжора Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь, заслужанага артыста Расіі Яўгена Бушкова (Масква/Мінск); прафесара кафедры скрыпкі Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П.І.Чайкоўскага, дацэнта Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных, заслужанага работніка культуры РФ, дацэнта Марыны Кесельман (Масква); загадчыцы кафедры віяланчэлі, басэтлі, арфы і струннага квартэта Цэнтральнай музычнай школы Марыі Жураўлёвай (Масква).
Новай часткай сёлетняга Фестывалю з’явіцца фестываль бязгучнага кіно пад арганную музыку ў жывым выкананні, які будзе прымеркаваны да 800-годдзя з дня смерці Святога Францішка Асізскага.
Аўтар і мастацкі кіраўнік Фестывалю – Аляксандр Бурдзялёў.
Арганізатарамі фестывалю з’яўляюцца Пінская дыяцэзія, Белдзяржфілармонія і выканаўчыя камітэты адпаведных раёнаў і гарадоў.
Уся бягучая інфармацыя пра Фестываль – змены ў праграме, фатаграфіі, рэпартажы, афішы, праграмы канцэртаў будзе змешчана ў суполцы фэйсбука і інстаграм-акаўнце Фестывалю. У фатаграфіях – агульны буклет Фестывалю, і афішы. Надрукаваныя буклеты Фестывалю ў абмежаванай колькасці будуць даступны ва ўсіх месцах правядзення канцэртаў.
Падрабязная праграма канцэртаў:
Пінск, катэдральны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (вул. Леніна, 16):
30 мая (субота), 15:30 Урачыстае адкрыццё Фестывалю. Ансамбль “Камерныя салісты Мінска” пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Зубава (арган) «Гарманічнае набажэнства»
31 мая (нядзеля), 16:00 Д. Зубаў – арган, Т. Гаўрылава – сапрана, А. Сінкевіч – мэца-сапрана, Ю. Гарадзецкі – тэнар: «Генрых Шуц і яго час»
6 чэрвеня (субота), 16:00 Навучэнцы арганнага класа Пінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў (клас Аляксандры Крэменскай)
7 чэрвеня (нядзеля), 16:00 Вераніка Багдановіч-Язвінская (Віцебск)
13 чэрвеня (субота), 16:00 Камерны аркестр «Еўропа-цэнтр» (Полацк), дырыжор – Раіль Садыкаў, арган – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ксенія Пагарэлая (Полацк)
14 чэрвеня (нядзеля), 16:00 Камерны аркестр «Еўропа-цэнтр» (Полацк), дырыжор – Раіль Садыкаў, арган – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ксенія Пагарэлая (Полацк)
20 чэрвеня (субота), 16:00 Іна Шпілеўская (Наваполацк)
21 чэрвеня (нядзеля), 16:00 Студэнты арганнага класа Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (клас Уладзіміра Неўдаха): Назар Лагун, Марыя Бельцюкова, Паліна Пагажэльская
28 чэрвеня (нядзеля), 16:00 Варвара Царук (Мінск)
4 ліпеня (субота), 16:00 Навучэнцы і выпускнікі арганнага класа Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (клас Калінікі Мядзведзевай)
5 ліпеня (нядзеля), 16:00 Навучэнцы і выпускнікі арганнага класа Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (клас Калінікі Мядзведзевай)
12 ліпеня (нядзеля), 16:00 Барочны ансамбль пад кіраўніцтвам Аляксея Загорскага (Мінск) «Канцэрты Антоніа Вівальдзі»
19 ліпеня (нядзеля), 16:00 Прафесар Штэфан Энгельс (Ляйпцыг, Германія / Далас, ЗША)
27 ліпеня (панядзелак), 19:30 Канстанцін Валастноў (Расія / Берлін, Германія)
28 ліпеня (аўторак), 19:30 Канцэрт удзельнікаў арганных майстар-класаў
29 ліпеня (серада), 19:30 Канцэрт удзельнікаў арганных майстар-класаў
2 жніўня (нядзеля), 16:00 Ганна Горбач (Беларусь / Екацярынбург, Расія)
8 жніўня (субота), 16:00 Ансамбль старадаўняй музыкі «Amarillis» (Мінск)
16 жніўня (нядзеля), 16:00 Аляксандра Машуціна (Мінск)
22 жніўня (субота) 16:00 Вераніка Багдановіч-Язвінская (Віцебск) – арган, заслужаны артыст Расіі Яўген Бушкоў (Расія / Мінск, Беларусь) – скрыпка, Антаніна Дзянісава (Масква, Расія) – скрыпка
23 жніўня (субота) 16:00 Ганна Лабкоўская (Мінск) – арган,
Марыя Кесельман (Масква, Расія) – скрыпка
29 жніўня (субота) 16:00 Заслужаны калектыў Рэспублікі Дзяржаўны камерны аркестр Беларусі, дырыжор – заслужаны артыст Расіі Яўген Бушкоў, арган – Марына Рамейка
30 жніўня (нядзеля) 16:00 Заслужаны калектыў Рэспублікі Дзяржаўны камерны аркестр Беларусі, дырыжор – заслужаны артыст Расіі Яўген Бушкоў, арган – Марына Рамейка
6 верасня (нядзеля) 16:00 Марыя Багданава (Мінск)
13 верасня (нядзеля) 16:00 Калініка Мядзведзева (Мінск)
19 верасня (субота) 20:00 Фестываль бязгучнага кіно пад арганную музыку ў жывым выкананні. «Хрыстос» (“Cristo”, 1916, Італія). Арган – Лізавета Марозава (Беларусь / Краснаярск, Расія)
26 верасня (субота) 20:00 Фестываль бязгучнага кіно пад арганную музыку ў жывым выкананні. «Цар цароў» (“The King of Kings”, 1931, ЗША). Арган – Вераніка Багдановіч-Язвінская (Віцебск)
3 кастрычніка (субота) 20:00 Фестываль бязгучнага кіно пад арганную музыку ў жывым выкананні. «Брат Сонца» (“Frate Sole”, 1918, Італія). Арган – Аляксандр Бурдзялёў (Мінск)
4 кастрычніка (нядзеля) 15:30 Урачыстае закрыццё Фестывалю. Ансамбль «Камерныя салісты Мінска» пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Зубава (клавесін) «Да 25-годдзя існавання калектыва»
-------------------------------------------------------------------
Пінск, касцёл святога Карла Барамея (Пінская гарадская канцэртная зала, вул. Кірава, 37)
25 жніўня (аўторак) 19:00 Студэнты струннай акадэміі ў Пінску
26 жніўня (серада) 19:00 Студэнты струннай акадэміі ў Пінску
27 жніўня (чацвер) 19:00 Студэнты струннай акадэміі ў Пінску

Пружаны, касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (вул. Савецкая, д. 39)
Першапачаткова арган быў пабудаваны ў 1912 годзе ў рэфармацкай царкве ў Шаўверзейле (Schouwerzijl Gereformeerde Kerk, Нідэрланды) вядомай нідэрландскай фірмай Martin Vermeulen. Пасля закрыцця царквы вясной 1986 года інструмент быў прададзены рэфармацкай царкве Элім у Нумансдорпе (Numansdorp Kerkgebouw, Нідэрланды). З-за дрэннага стану будынка прыход пераехаў, а царква была закрыта ў 2019 годзе. Арган ўсталяваны ў Пружанах у 2026 годзе. Гэта стала ўнікальным выпадкам пераўсталявання ў Беларусі якаснага рамантычнага інструмента – заходнееўрапейскага гістарычнага аргана. Ён трапна падыходзіць да хораў касцёла і выдатна спалучаецца з вельмі добрай акустыкай храма.
12 чэрвеня (пятніца), 19:30 Канцэрты з клавесінам у Пружанскім касцёле. Лізавета Марозава (Беларусь / Краснаярск, Расія) – клавесін, Аляксандр Ахрэмка (Беларусь / Краснаярск, Расія) – барочная труба
13 чэрвеня (субота), 16:00 Канцэрты з клавесінам у Пружанскім касцёле. Лізавета Марозава (Беларусь / Краснаярск, Расія) – клавесін
14 чэрвеня (нядзеля), 16:00 Канцэрты з клавесінам у Пружанскім касцёле. Вераніка Багдановіч-Язвінская (Віцебск) – клавесін
19 чэрвеня (пятніца), 19:30 Канцэрты з клавесінам у Пружанскім касцёле. «Ё.С. Бах. Добра тэмпераваны клавір, том II» (частка 1)
Дзмітрый Зубаў (Санкт-Пецярбург, Расія / Мінск) – клавесін
20 чэрвеня (субота), 16:00 Канцэрты з клавесінам у Пружанскім касцёле. «Ё.С. Бах. Добра тэмпераваны клавір, том II» (частка 2)

21 чэрвеня (нядзеля), 16:00 Канцэрты з клавесінам у Пружанскім касцёле. Барочны ансамбль пад кіраўніцтвам Аляксея Загорскага (Мінск) «Канцэрты Антоніа Вівальдзі»
18 ліпеня (субота), 11:00 Урачыстая інаўгурацыя аргана ў Пружанскім касцёле. Прафесар Штэфан Энгельс (Ляйпцыг, Германія / Далас, ЗША)
24 ліпеня (пятніца), 19:30 Канцэрт удзельнікаў арганных майстар-класаў
31 ліпеня (пятніца), 19:30 Ганна Хаменя (Беларусь / Парыж, Францыя)
7 жніўня (пятніца), 19:30 Ансамбль старадаўняй музыкі Amarillis (Мінск)
14 жніўня (пятніца), 19:30 Юлія Бурдзялёва (Мінск)
15 жніўня (субота), 16:00 Ксёндз Павел Аляскевіч (Навагрудак) – арган, Кацярына Вабішчэвіч (Брэст) – вакал
21 жніўня (пятніца), 19:30 Ганна Лабкоўская (Мінск) – арган, Марына Кесельман (Масква, Расія) – скрыпка
23 жніўня (нядзеля), 16:00 Марыя Багданава (Мінск) – арган, Марыя Жураўлёва (Масква, Расія) – віяланчэль
28 жніўня (пятніца), 19:30 Арына Цытлянок (Беларусь / Гент, Бельгія)
29 жніўня (субота), 16:00 Вераніка Багдановіч-Язвінская (Віцебск) – арган, Антаніна Дзянісава (Масква, Расія) – скрыпка
4 верасня (пятніца), 19:30 Ганна Лабкоўская (Мінск)
11 верасня (пятніца), 19:30 Калініка Мядзведзева (Мінск)
18 верасня (пятніца), 19:30 Аляксандр Мігура (Мінск)
25 верасня (пятніца), 19:30 Анастасія Бруянкова (Мінск)
2 кастрычніка (пятніца), 19:30 Ірына Арлоўская (Крошын)

Ружаны, касцёл Найсвяцейшай Тройцы (пл. 17 верасня, 10)
Cамы стары і адзіны захаваны барочны арган на тэрыторыі Пінскай дыяцэзіі (Брэсцкая і Гомельская вобласці). Яго самыя старыя трубы, верагодна, былі зроблены паміж 1732 і 1765 гг. (верагодна, самыя старыя ў Беларусі), астатнія трубы і корпус пабудаваны паміж 1765 і 1786 гг. Інструмент быў перабудаваны ў 1895-1900 гг. з захаваннем барочнай аўтэнтыкі. З’яўляецца адзіным барочным арганам Беларусі, які можна пачуць на канцэртах акадэмічнай музыкі.
7 чэрвеня (нядзеля), 13:00 Лізавета Марозава (Беларусь / Краснаярск, Расія)
13 чэрвеня (субота), 13:00 Дзмітрый Зубаў (Санкт-Пецярбург, Расія / Мінск)
20 чэрвеня (субота), 13:00 Ансамбль салістаў «Amadey» (Мінск)
27 чэрвеня (субота), 13:00 Аляксандр Бурдзялёў – арган, Арцём Атрашэўскі – тэрменвокс, Аляксей Загорскі – скрыпка (Мінск)
4 ліпеня (субота), 13:00 Ксенія Алімпіева, Лада Цярэшчанка, Соф’я Грэкава (Мінск)
11 ліпеня (субота), 13:00 Святаслаў Парфёнаў (Мінск)
18 ліпеня (субота), 13:00 Кацярына Іванова (Віцебск)
25 ліпеня (субота), 13:00 Канстанцін Валастноў (Расія / Берлін, Германія)
1 жніўня (субота), 13:00 Марыя Юковіч (Беларусь / Масква, Расія)
8 жніўня (субота), 13:00 Аляксандра Машуціна (Мінск)
15 жніўня (субота), 13:00 Віктар Кісцень – арган, Павел Кухта – гітара (Мінск)
22 жніўня (субота), 13:00 Ганна Лабкоўская (Мінск) – арган, Марына Кесельман (Масква, Расія) – скрыпка
23 жніўня (нядзеля), 13:00 Марыя Багданава (Мінск) – арган, Марыя Жураўлёва (Масква, Расія) – віяланчэль
29 жніўня (субота), 13:00 Вераніка Багдановіч-Язвінская (Віцебск) – арган, Антаніна Дзянісава (Масква, Расія) – скрыпка
5 верасня (субота), 13:00 Вера Бярозкіна (Мінск)
12 верасня (субота), 13:00 Наташа Харпер (Мінск)
19 верасня (субота), 13:00 Калініка Мядзведзева (Мінск)

Мядзведзічы, касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла (вул. Інтэрнацыянальная, 36)
Арган пабудаваны ў 1912 годзе віленскім майстрам Пятром Вайцяховічам і ўяўляе сабой тыпова познерамантычны інструмент, канструкцыя якога вельмі характэрна для інструментаў, пабудаваных на тэрыторыі Беларусі непасрэдна перад Першай сусветнай вайной. Адначасова інструмент мае яскравыя адметнасці, своеасаблівыя менавіта для арганаў П. Вайцяховіча, што патрабуе ад арганіста нетрывіяльных разважанняў падчас інтэрпрэтацыі музычных твораў. У дыспазіцыі аргана знаходзіцца адзіны ў Беларусі рэгістр язычковы кларнэт. Будынак касцёла надзелены высокімі акустычнымі якасцямі і доўгай рэверберацыяй, што робіць сістэму “арган + акустычная прастора” адной з найцікавейшых у краіне.
14 чэрвеня (нядзеля), 13:30 Кацярына Іванова (Віцебск)
28 чэрвеня (нядзеля), 13:30 Вера Латышава (Гродна)
12 ліпеня (нядзеля), 13:30 Уладзімір Неўдах (Мінск)
26 ліпеня (нядзеля), 13:30 Ірына Арлоўская (Крошын)
9 жніўня (нядзеля), 13:30 Аліна Яраховіч (Мікашэвічы)
23 жніўня (нядзеля), 13:30 Вераніка Багдановіч-Язвінская (Віцебск) – арган, Заслужаны артыст РФ Яўген Бушкоў (Мінск / Масква, Расія) – скрыпка, Антаніна Дзянісава (Масква, Расія) – скрыпка
30 жніўня (нядзеля), 13:30 Марыя Багданава (Мінск) – арган, Марыя Жураўлёва (Масква, Расія) – віяланчэль

Лагішын, касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла (Лагішын, вул. Кастрычніцкая, 23)
Сучасны арган, першапачаткова быў пабудаваны для прыватнага салона. У 2018 годзе, дзякуючы старанням дапаможнага біскупа Пінскага Казіміра Велікасельца O.P. (1945–2026) перададзены для дыяцэзіяльнага санктуарыя Багародзіцы ў Лагішыне. Арган з рамантычнай дыспазіцыяй у сакральнай атмасферы Лагішынскага касцёла выдатна прыстасаваны да камерных ансамбляў.
20 чэрвеня (субота), 18:00 Ансамбль салістаў «Amadey» (Мінск)
18 ліпеня (субота), 18:00 Аляксандра Машуціна (Мінск) – арган, Дар’я Жалткова (Гродна) – гітара
22 жніўня (субота), 18:00 Ганна Лабкоўская (Мінск) – арган, Марына Кесельман (Масква, Расія) – скрыпка
29 жніўня (субота), 18:00 Марыя Багданава (Мінск) – арган, Марыя Жураўлёва (Масква, Расія) – віяланчэль

Іванава, касцёл Узвышэння Святога Крыжа (Іванава, вул. 50-годдзя Кастрычніка, 2)
28 чэрвеня (нядзеля) 19:00 Анастасія Бруянкова – арган, Лізавета Усаевіч – вакал (Мінск)
9 жніўня (нядзеля) 19:00 Ансамбль старадаўняй музыкі «Amarillis» (Мінск)
13 верасня (нядзеля) 19:00 Варвара Царук – арган, Аліна Злебава – вакал (Мінск)
------------------------------------------------------------------
Ліда, касцёл Узвышэння Святога Крыжа (Ліда, вул. Савецкая, 2)
Арган у Лідскім фарным касцёле з′яўляецца ўзорам арганабудаўніцтва міжваеннага перыяду, і таксама ўтрымлівае трубы двух папярэдніх інструментаў 1790 і 1906–1909 гадоў, адпаведна перыядаў росквіту барочнага і рамантычнага арганабудаўніцтва. Арган быў дабудаваны перад пачаткам Другой сусветнай вайны, і з’яўляецца апошнім гістарычным арганам, пабудаваным на тэрыторыі Беларусі.
13 чэрвеня (субота) 16:00 Вера Латышава – арган, Яна Кучарава – вакал (Гродна)
4 ліпеня (субота) 16:00 Народны артыст Беларусі, прафесар Ігар Алоўнікаў (Мінск)
25 ліпеня (субота) 16:00 Уладзімір Неўдах (Мінск)
15 жніўня (субота) 16:00 Святаслаў Парфёнаў (Мінск)
5 верасня (субота) 16:00 Варвара Царук – арган, Аліна Злебава – вакал (Мінск)

Іўе, касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла (Іўе, вул. К. Маркса, 51)
Рамантычны арган пабудаваны ў 1899 годзе Фрыдрыхам Вайсэнборнам (Friedrich Weißenborn, ~1840–1902), арганабудаўніком родам з Цюрынгіі, адкрыўшым у 1868 годзе сваю майстэрню ў горадзе Якабштадт (сучасны Екабпілс, Латвія). Усяго майстрам пабудавана каля 85 арганаў, з якіх захаваліся 28: 15 – у Літве, 9 – у Латвіі, 3 – у Беларусі, 1 – у Эстоніі. Інструмент мае мяккія рамантычныя рэгістры, якія вылучаюцца высокай якасцю і шырокім сакавітым гукам, і ў спалучэнні з добрымі акустычнымі якасцямі трохнававага касцёла ствараюць аб’ёмную гукавую карціну.
28 чэрвеня (нядзеля) 16:30 Марыя Бельцюкова – арган, Андрэй Гузееў – фагот, Станіслаў Гузееў – віяланчэль (Мінск)
26 ліпеня (нядзеля) 16:30 Народны артыст Беларусі, прафесар Ігар Алоўнікаў (Мінск)
8 жніўня (субота) 16:30 Іна Шпілеўская (Наваполацк) – арган, Вікторыя Малюціна (Мінск) – вакал, Юлія Тарасевіч – скрыпка (Мінск)
4 кастрычніка (нядзеля) 14:30 Калініка Мядзведзева (Мінск) – арган, Кацярына Вабішчэвіч (Брэст) – вакал, Аляксандр Папсуеў (Мінск) – габой

Парэчча, касцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі (Парэчча, вул. Л. Талстога, 4)
Рамантычны арган збудаваны ў 1925 годзе фірмай Вацлава Бярнацкага, для чаго была скарыстана шафа і праспект ад старога барочнага аргана невядомага майстра (2-я пал. XVIII ст. – пер. пал. XIX ст.). Адметнасцю гэтага маленькага гістарычнага інструмента з’яўляецца тое, што ён знаходзіцца ў драўляным касцёле (адзіны ў сёлетнім фестывалі), што надае яго гучанню асаблівы колер. Арган выдатна падыходзіць для ансамблевага выканання.
12 ліпеня (нядзеля) 14:30 Аляксандра Машуціна (Мінск) – арган, Дар’я Жалткова (Гродна) – гітара
9 жніўня (нядзеля) 14:30 Іна Шпілеўская (Наваполацк) – арган, Вікторыя Малюціна (Мінск) – вакал, Юлія Тарасевіч – скрыпка (Мінск)
23 жніўня (нядзеля) 14:30 Кацярына Іванова – арган (Віцебск), Анастасія Міклаш – флейта (Баранавічы)
13 верасня (нядзеля) 14:30 Марыя Бельцюкова – арган, Андрэй Гузееў – фагот, Станіслаў Гузееў – віяланчэль (Мінск).