НАВІНЫ ПІНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ

25 мая – анлайн-трансляцыя ўрачыстага адкрыцця Фестываля арганнай музыкі

25 мая а 15.30 у Пінскай катэдральнай базыліцы Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё V Арганнага фестываля “Ars Magna Organi” (“Вялікае арганнае мастацтва”) з удзелам знакамітых майстроў арганнай музыкі.

Усе, хто не зможа прысутнічаць на адкрыцці фестываля, будуць мець магчымасць назіраць за мерапрыемствам дзякуючы анлайн-трансляцыі на старонцы Пінскай дыяцэзіі ў Інстаграме. Спасылка ТУТ.
2025-05-22 21:53 Анонсы Падзеі ў Дыяцэзіі