ПАРАФІІ ПІНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ

Высокае — парафія Найсвяцейшай Тройцы

Брэсцкі дэканат
Адрас касцёла:
вул. Леніна, 22, 225080, г. Высокае,
Камянецкі р-н, Брэсцкая вобл.
Пробашч: кс. Андрэй Бародзіч

Св. Імша:
у нядзелю – 10:30;
у святы і ўрачыстасці ў будні – 10:30;
у будні – 9:00.

Цяперашнi мураваны касцёл быў заснаваны ў 1603 г. Яго рэкансэкрацыю здзейсніў біскуп Антоні Дзям’янка 22 лістапада 2020 г. На тэрыторыі парафіі знаходзіцца капліца св. Барбары, пабудаваная ў 1772 г. (парафія моліцца на фэсце пры капліцы 4 снежня ў дзень успаміну святой).

Парафіяльныя адпусты і фэсты:
• Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы;
• 31 мая – свята Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі;
• 7 кастрычніка – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай;
• 4 снежня – успамін св. Барбары. Страчаная спадчына:
• касцёл св. Ганны, маці Багародзіцы, а таксама кляштар марыянаў у Расне, якія былі цалкам разбураны; • кляштар баніфратраў з касцёлам св. Яна Непамука ў Высокім.