АФІЦЫЙНЫЯ ДАКУМЕНТЫ

Адышоў у вечнасць тата Ксяндза Тадэвуша Саморэка

Курыя Пінскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 6 чэрвеня на 85-м годзе жыцця адышоў у вечнасць Ян Здзіслаў Саморэк, тата ксяндза Тадэвуша Саморэка, пробашча парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Светлагорску (Гомельскі дэканат).

Пахаванне спачылага адбудзецца ў аўторак 9 чэрвеня ў парафіяльным касцёле ў Клементавіцах каля Любліна (Польшча).

Пачатак пахавальнай святой Імшы ў 14.00.

Вечны адпачынак дай яму, Пане…
Дакументы In memoriam