13-15 сакавіка ў Баранавічах у Катэхетычным каледжы адбыліся духоўныя практыкаванні арганізаваныя ў рамках міждыяцэзіяльнага душпастырства цвярозасці. Рэкалекцыі прайшлі пад духоўным дэвізам узятым з 50-га псальма Святога Пісання: “Змілуся нада мною, Божа, у вялікай Міласэрнасці Тваёй”.
На працягу трох дзён удзельнікі гэтага малітоўнага спаткання падчас супольнай Эўхарыстыі, набажэнстваў і духоўных размоваў са святарамі шукалі ў Божым Слове адказу на пытанні, якія хвалююць тых, хто сустрэўся з праблемай алкагольнай залежнасці, выклікаў звязаных з трываннем у духу цвярозасці, а таксама з разнастайнымі аспектамі жыцця сям’і, у якой жыве асоба, якая змагаецца з наступствамі розных залежнасцей.
Рэкалекцыі цвярозасці праводзяцца штогод у Катэхетычным каледжы ў Баранавічах. Узяць удзел у гэтых духоўных практываннях можа любы жадаючы, каму блізкая тэма цвярозасці і прафілактыкі розных залежнасцей з дапамогай хрысціянскай духоўнасці.
Па пытаннях удзелу ў падобнага роду духоўных практыкаваннях можна звяртацца да душпастыра цвярозасці ў Пінскай дыяцэзіі – ксяндза Паўла Врубеля, які служыць у Пінскім катэдральным касцёле.
Таксама падрабязныя аспекты духоўна-псіхалагічнай працы і адносін з залежнымі і сузалежнымі асобамі вывучаюцца студэнтамі Катэхетычнага каледжа імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах.