НАВІНЫ ПІНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ

Адышла ў вечнасць маці а. Сяргея Трысценя OCD

4 лютага ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў в. Дарава (Ляхавіцкі дэканат)
адбылося пахаванне святой памяці Людмілы Трысцень – маці айца Сяргея Трысценя OCD з
манаскай супольнасці кармэлітаў босых, які нясе служэнне ў парафіі Божага Цела ў Мінску.

Пахавальную Святую Імшу ў дараўскім касцёле ўзначаліў Біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка. Усе
біскупы, святары, кансэкраваныя асобы і свецкія вернікі Пінскай дыяцэзіі лучацца ў малітве з
айцом Сяргеем і яго роднымі просячы Міласэрнага Бога аб вечным супакоі ў небе для святой
памяці Людмілы Трысцень.
In memoriam