4 лютага ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў в. Дарава (Ляхавіцкі дэканат) адбылося пахаванне святой памяці Людмілы Трысцень – маці айца Сяргея Трысценя OCD з манаскай супольнасці кармэлітаў босых, які нясе служэнне ў парафіі Божага Цела ў Мінску.
Пахавальную Святую Імшу ў дараўскім касцёле ўзначаліў Біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка. Усе біскупы, святары, кансэкраваныя асобы і свецкія вернікі Пінскай дыяцэзіі лучацца ў малітве з айцом Сяргеем і яго роднымі просячы Міласэрнага Бога аб вечным супакоі ў небе для святой памяці Людмілы Трысцень.