Вечар 29 мая стаў асаблівым часам для парафіі Святых Апосталаў Пятра і Паўла ў Лагішыне, напоўненым радасцю і духоўным уздымам. Гэты дзень быў асаблівым не толькі таму, што кожны вернік адзначаў урачыстасць Унебаўшэсця Пана ў сваёй святыні, але і таму, што парафіяне з хваляваннем чакалі візіту біскупа Антонія Дзям’янкі на святую Імшу, падчас якой сем юнакоў і дзяўчат рыхтаваліся прыняць сакрамэнт канфірмацыі.
У сваім прывітальным слове Біскуп Пінскі падкрэсліў, што тыя, хто прыме сакрамэнт хрысціянскай сталасці, асабліва моладзь, павінны будуць у далейшым як дарослыя людзі і сапраўдныя хрысціяне бараніць сваю веру, а перад усім жыць паводле гэтай веры. “Просім Бога, каб умацаваў іх на далейшай дарозе да глыбейшага пазнання Езуса Хрыста, да жыцця ў супольнасці з Ім”, — заклікаў да малітвы прысутных вернікаў іерарх.
Надышоў доўга чаканы абрад канфірмацыі. Сем кандыдатаў, разам з усёй парафіяй, з палымяным сэрцам вызналі сваю веру, адракліся ад граху і папрасілі Святога Духа ўмацаваць іх у мужным вызнанні веры і жыцці паводле запавета Хрыста.
На заканчэнне святой Імшы словы падзякі былі скіраваныя біскупу Антонію за ўдзелены сакрамэнт, пробашчу парафіі - ксяндзу Андрэю Шуту за словы навукі і сакрамэнт споведзі, катэхетцы Таццяне Яфіменка за падрыхтоўку і малітоўную падтрымку.
Гэты вечар стаў выразным знакам духоўнага росту для парафіі ў Лагішыне. Прыняцце сакрамэнту канфірмацыі сям’ю юнымі вернікамі ўмацавала іх у веры і напоўніла сэрцы рашучасцю несці святло Евангелля ў свет. Святая Імша з сакрамэнтам канфірмацыі стала светлым і незабыўным момантам для ўсёй мясцовай парафіяльнай супольнасці.