17 мая ў г. Іванава адбудзецца традыцыйны Фэст Святога Андрэя Баболі. Гэты святы мучанік, Апостал Палесся, з’яўляецца нябесным заступнікам Пінскай дыяцэзіі.
Кожная парафія дыяцэзіі святкуе ўрачыстасць у дзень мучаніцкай смерці і кананізацыі святога – 16 мая. Традыцыйна ў суботу пасля ўрачыстасці, сёлета – 17 мая, вернікі з розных старонак дыяцэзіі і пілігрымы з іншых мясцін Беларусі прыбываюць у Іванава ў касцёл-санктуарый святога Андрэя Баболі, які ў мінулыя стагоддзі быў пабудаваны каля месца яго мучаніцтва.
Фэст у Іванаве традыцыйна распачнецца а 11.00 з малітоўнай працэсіі ад “Крыжоў Адзінства” (вул. Леніна) да касцёла (цэнтральная плошча) па шляху мучаніцтва святога. Пасля завяршэння працэсіі, а 12.00 у касцёле-санктуарыі адбудзецца святая Імша з удзелам духавенства, шматлікіх вернікаў і пілігрымаў.
На заканчэнне літургіі ўсе пілігрымы будуць мець магчымасць асабіста памаліцца і ўшанаваць рэліквіі святога Андрэя Баболі, якія з даўніх часоў захоўваюцца ў Іванаўскім касцёле. Таксама многія наведвальнікі санктуарыя заўсёды моляцца пры старадаўнім крыжы ў прэзбітэрыі касцёла, які быў уласнаручна выкананы знакамітым майстрам Напалеонам Ордам - іванаўскім парафіянінам і вялікім шанавальнікам святога Андрэя Баболі.