21 чэрвеня у касцёле Маці Божай Валадаркі ў горадзе Брэсце адбылася ўрачыстая святая Імша падзякі Богу за 50 год святарства мясцовага пробашча ксяндза каноніка Тадэвуша Альшэўскага.
Літургію ўзначаліў Біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка. Разам з ім Эўхарыстыю цэлебраваў архімандрыт Сяргей Гаек і святары з розных парафій Пінскай дыяцэзіі. На пачатку Святой Імшы Біскуп Антоні заклікаў шматлікіх сабраных вернікаў узнесці да Пана Бога малітву падзякі за дар жыцця і ахвярнага служэння ксяндза каноніка Тадэвуша, які доўгія гады старанна выконвае свае святарскія абавязкі, стаўшы сапраўдным духоўным айцом для некалькіх пакаленняў католікаў у брэсцкім рэгіёне.
Гамілію з нагоды ўрачыстасці прамовіў канцлер курыі Пінскай дыяцэзіі ксёндз Андрэй Рылка. Святар узгадаў пройдзены шлях юбіляра і дзеянне Божага Провіду ў яго жыцці. Са сваіх 50 гадоў прэзбітэрскага служэння ксёндз канонік амаль сорак прысвяціў душпастырскай паслузе ў парафіях у Брэсце і Жабінцы.
На заканчэнне Святой Імшы вернікі розных пакаленняў са слязамі радасці і ўдзячнасці павіншавалі ксяндза Тадэвуша Альшэўскага з прыгожым юбілеем 50-годдзя святарства. Са свайго боку юбіляр выразіў удзячнасць усім, хто яго падтрымліваў і падтрымлівае ў рэалізацыі святарскай місіі. Асабліва горача ксёндз Тадэвуш запрасіў усіх маліцца да Добрага Бога аб дары шматлікіх і святых пакліканняў да святарскага і манаскага служэння з парафій Пінскай дыяцэзіі, каб кожная супольнасць вернікаў мела свайго душпастыра - святара паводле Сэрца Езуса.