Да вернікаў Пінскай дыяцэзіі
Паважаныя святары, кансэкраваныя асобы, умілаваныя ў Хрысце браты і сёстры, людзі добрай волі!
Адзначаючы разам з Паўсюдным Касцёлам Звычайны Юбілей Святога 2025 года, мы асаблівым чынам дзякуем Усемагутнаму Богу за сто гадоў існавання Пінскай дыяцэзіі.
25 кастрычніка ўся наша дыяцэзіяльная сям’я сабралася ў Пінскай катэдральнай базыліцы Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, каб узнесці малітву падзякі Міласэрнаму Пану за нязлічаныя дары Яго ласкі. Для ўсіх нас стала асаблівым дарам Божага Провіду тое, што гэтыя ўрачыстасці ўзначаліў Спецыяльны Пасланнік Яго Святасці Папы Льва 14 кардынал Клаўдыё Гуджэроцці, прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў у Ватыкане. Яго Эмінэнцыя ўзначаліў святую Імшу ў Пінскай катэдры, а на наступны дзень 26 кастрычніка маліўся ў Брэсце ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа разам з моладдзю нашай дыяцэзіі.
Святкаванне юбілею – гэта перадусім акт падзякі Пану Богу за мінулае і просьба аб благаслаўленні на шчаслівую будучыню. Гэта таксама нагода выказаць удзячнасць усім тым, хто рупіўся пры арганізацыі юбілейных урачыстасцей. Кожны з вас, дарагія браты і сёстры, па-свойму рыхтаваўся і адзначаў гэтыя вялікі даты. Цяжка пералічыць імёны ўсіх асобаў, якія актыўна ўключыліся ў непасрэдную падрыхтоўку юбілею як у паасобных парафіях, так і ў цэлым на дыяцэзіяльным узроўні. Пан Бог напэўна бачыў вашыя старанні і салідарны клопат пра Хрыстовы Касцёл на нашай зямлі. Молімся, каб Ён шчодра адудзячыў кожнаму. І біскупам, і святарам, і кансэкраваным асобам, і літургічнай службе, і аніматарам сустрэч, музыкам і харыстам, дэкаратарам і тым, хто карміў патрабуючых. Дзякуем усім, хто суправаджаў нашае святкаванне шчырымі малітвамі, ахвяраванымі цярпеннямі дома, у шпіталі, у месцах прытулку. Агортваем удзячнай малітвай таксама ўсіх, хто дзяліўся сваімі матэрыяльнымі дабротамі, працаваў фізічна і інтэлектуальна. Дзякуем тым, хто прынёс святло Юбілейнага года людзям, перажываючым розныя складанасці, пажылым, маючым нейкія абмежаванні, хто не мог фізічна прысутнічаць на святкаванні ў парафіяльнай ці дыяцэзіяльнай супольнасці. Праз паслугу людзей добрай волі і вялікага сэрца яны таксама раздзялялі радасць юбілейных урачыстасцей нашай дыяцэзіі з дапамогай працаўнікоў сродкаў масавай камунікацыі.
Няхай і надалей наша братэрская ўзаемная духоўная і матэрыяльная падтрымка стане сведчаннем таго, што пераступаючы парог новага стагоддзя Пінскай дыяцэзіі мы з’яўляемся сапраўднай дружнай сям’ёй Божых дзяцей, аб’яднаных шчырай верай, нязломнай надзеяй і духам любові ў адзіным Хрыстовым Касцёле.
З пастырскім благаслаўленнем,
Пінск, 10 лістапада 2025 г.

+ Антоні Дзям’янка
Біскуп Пінскі
Пінск, 10 лістапада 2025 г.