НАВІНЫ ПІНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ

Рэкалекцыі цвярозасці пройдуць у Баранавічах

З 19 па 22 верасня ў Баранавiчах пройдуць рэкалекцыі цвярозасці, якія будзе праводзіць Душпастырства цвярозасці Гродзенскай дыяцэзіі.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе, хто сутыкнуўся з праблемай алкагольнай або наркатычнай залежнасці ва ўласным жыцці ці ў сям’і.

Рэкалекцыі пройдуць у будынку Катэхетычнага каледжа ў Баранавічах (вул. Т. Шаўчэнкі, 6).

Падрабязная інфармацыя і запіс па тэлефонах:

+375 29 809 30 95 – ксёндз Павел
+375 29 178 36 34 – Юрый
2025-09-12 22:13 Анонсы Падзеі ў Дыяцэзіі