4 кастрычніка ў Пінскай катэдральнай базыліцы ўшанавалі памяць святога Францішка Асізскага з нагоды 800-ай гадавіны яго нараджэння для неба. Святую Імшу і адмыловае набажэнства з гэтай нагоды ўзначаліў Біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.
У прысутнасці шматлікіх вернікаў Біскуп Пінскі разам са святарамі распачаў набажэнства несучы ва ўрачыстай працэсіі адноўлены рэлікварый святога Францішка, які быў усталяваны пад гістарычным абразом гэтага вялікага нябеснага заступніка Касцёла пры старадаўнім бакавым алтары катэдральнай базылікі. Пасля ўсталявання рэліківій, усе сабраныя вернікі на чале з біскупам узнеслі да Бога малітву праз заступніцтва гэтага святога і настаўніка Касцёла.
Ад кастрычніка 2025 года Паўсюдны Касцёл адзначаў Год святога Францішка. Абвяшчаючы гэтае святкаванне, Папа Леў XIV запрасіў католікаў усяго свету нанова асэнсаваць дар асобы і харызмы гэтага святога з нагоды 800-ай гадавіны завяршэння яго зямнога жыцця.
Для горада Пінска святы Францішак таксама мае асаблівае значэнне. Цяперашні комплекс катэдральнага касцёла з 1380-х гадоў і да канца XIX стагоддзя быў кляштарам братоў францішканаў. Як распавядаюць гістарычныя хронікі, духоўныя сыны святога Францішка прыбылі ў Пінск у XIV ст. на запрашэнне мясцовага князя Зыгмунта, які з іх рук прыняў хрост і стаў хрысціянінам. Браты-францішкане заснавалі тады ў горадзе на Піне першы на тэрыторыі Беларусі кляштар сваёй манаскай супольнасці. А пабудаваны імі касцёл ужо больш за 700 гадоў не перастае быць месцам няспыннай штодзённай малітвы. Шматлікія абразы і фрэскі святыні і кляштара ў самым сэрцы сучаснага горада Пінска нагадваюць усім наведвальнікам пра вялікую і багатую духоўную спадчыну, якую пакінулі нашчадкам браты манаскай супольнасці святога Францішка Асізскага.