25 красавіка ў сядзібе Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей у Мінску біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка атрымаў з рук Упаўнаважанага Аляксандра Аляксеевіча Румака дакументы пацвярджаючыя перарэгістрацыю Пінскай дыяцэзіі.
У адпаведнасці з законам «Аб змяненні законаў па пытаннях дзейнасці рэлігійных арганізацый» ад 30 снежня 2023 года, раней зарэгістраваныя рэлігійныя арганізацыі абавязаны прывесці свае статуты ў адпаведнасць з законам і прадставіць іх у рэгіструючыя органы для перарэгістрацыі.
У прысутнасці супрацоўнікаў Апарата Упаўнаважанага і канцлера Пінскай Курыі ксяндза Андрэя Рылкі біскуп Антоні падзякаваў усім, хто прычыніўся да справы перарэгістрацыі дыяцэзіі.