Святы Антоні Падуанскі адзін з найбольш шанаваных святых не толькі ва ўсім каталіцкім свеце, але асабліва – на Беларусі. Абразы ці нават алтары прысвечаныя гэтаму святому і цудатворцу можна знайсці практычна ў кожным старадаўнім касцёле. Не выключэнне і святыні Пінскай дыяцэзіі.
Рагачоўская парафія святога Антонія Падуанскага штогод ва ўспамін свайго нябеснага заступніка ператвараецца ў сапраўдны санктуарый, куды крочаць пешыя пілігрымы з суседняга Жлобіна, такім чынам выпрошваючы апекі і заступніцтва вялікага святога ў сваіх малітоўных інтэнцыях. Сёлета традыцыйная пілігрымка са Жлобіна да старадаўняга касцёла святога Антонія ў Рагачове адбудзецца 14 чэрвеня.
Пінская катэдральная базыліка са старадаўніх часоў ушаноўвае памяць святога Антонія Падуанскага. Яскравым выразам гэтага з’яўляецца велічны алтар гэтага святога манаха-францішканіна, пры якім захаваліся адмысловыя воты – сімвалічныя знакі, пацвярджаючыя цуды і заступніцтва нябеснага апекуна сталіцы Палесся. 13 чэрвеня ў Пінскай катэдры пры алтары святога Антонія ўзносяцца шматлікія малітвы да Бога з просьбамі і падзякамі за апеку вялікага заступніка. А ўсе жадаючыя могуць атрымаць асвечаныя “булачкі святога Антонія”. Гэты старадаўні звычай нагадвае пра дабрыню і клопат пра бедных святога з Падуі.
Касцёл Перамянення Пана ў вёсцы Новая Мыш каля Баранавічаў – гэта сапраўдная сталіца праслаўлення апекі святога Антонія Падуанскага ў Пінскай дыяцэзіі. Велічны фэст і шчырыя малітвы пры старадаўнім алтары з даўніх часоў збіраюць сотні вернікаў не толькі з Баранавіцкага рэгіёна, але таксама з іншых рэгіёнаў нашай краіны. Таксама сёлета 13 чэрвеня святы цудатворца прыцягвае шматлікіх пілігрымаў у гэтую знакамітую сваёй прыгажосцю святыню.