З 29 па 31 жніўня адбылася пешая пілігрымка з Новай Мышы ў Навагрудак — да месца мучаніцкай смерці адзінаццаці благаслаўлёных сясцёр назарэтанак, якія падчас Другой сусветнай вайны ахвяравалі сваё жыццё за жыхароўгорада. Гэты шлях стаў для вернікаў не проста адлегласцю ў кіламетрах, а сапраўднай духоўнай вандроўкай, напоўненай малітвай, супольнасцю і сустрэчай з Жывым Богам.
Мы прайшлі гэты шлях разам, каб сваім сведчаннем нагадаць сабе і свету: на нашай роднай Беларусі ёсць Бог, а ў нашых сэрцах жыве Езус. Кожны крокпілігрыма — гэта малітва, вытрваласць і давер. Вернікі неслі ў сваіх сэрцахадмысловыя інтэнцыі: маліліся за мір, за свае сем’і, за пакліканні і за выпрашэнне патрэбных ласкаў праз заступніцтва благаслаўлёных сясцёр-мучаніц з Навагрудка.
Адметна, што дарога веры аб’яднала розныя пакаленні. Самаму маладомупілігрыму споўнілася ўсяго 3 гады, але ён мужна дзяліў з усімі радасць гэтагашляху!
Уся пілігрымка прайшла ў дзівосным духу братэрскай любові, узаемнайпадтрымкі, глыбокай малітвы і шчырай удзячнасці. На працягу ўсяго шляху Бог дараваў вернікам магчымасць цешыцца прыгажосцю стварання — цудоўным надвор’ем і маляўнічымі краявідамі. Асаблівым момантамадпачынку і духоўнага супакою стала начоўка ў наметах на беразелегендарнага возера Свіцязь. Сузіраючы прыгажосць прыроды, пілігрымыяшчэ мацней адчувалі прысутнасць Творцы, Які клапоціцца пра кожнае Сваёдзіця.
У дарозе вернікі маліліся на ружанцы, спявалі песні праслаўлення, слухаліглыбокія канферэнцыі і проста дзяліліся цяплом адзін з адным у простых, адкрытых размовах.
31 жніўня пілігрымы прыбылі да святога месца — Батароўскага лесу, дзе адбыўся расстрэл сясцёр назарэтанак. У 18.00 на месцы мучаніцтва адбылася Святая Імша, якую ўзначаліў біскуп Аляксандр Кашкевіч. Пасля літургіі на месцы гібелі сясцёр у Навагрудскім фарным касцёл распачалася адмысловая малітоўная варта: на працягу ўсёй ночы была магчымасць удзельнічаць уначным чуванні.
Кульмінацыяй гэтага духоўнага шляху стала Святая Імша а 4:30 раніцы — прыблізна ў той самы час, калі 1 жніўня 1943 года сёстры назарэтанкі прынялі мучаніцкі вянок. Гэта была хвіліна глыбокага душэўнага ўзрушэння, калі кожны прысутны мог адчуць перамогу любові над нянавісцю і жыцця над смерцю.
Арганізацыя пілігрымкі — гэта вялікая праца многіх чулых сэрцаў. Выказваем глыбокую ўдзячнасць усім, хто прычыніўся да арганізацыі і правядзенне пілігрымкі і урачыстасцей у гонар благаслаўлёных сясцёр назарэтанак. Асаблівым чынам выказваем вялікую удзячнасць сёстрам назарэтанкам, якія штогод арганізуюць і праводзяць гэтую ўрачыстасць. Словы падзякі кіруем айцу Сяргею Калюта OSPPE, а таксама сястры Ружы і сястры Анне-Марыі з кангрэгацыі сясцёр назарэтанак — за прысутнасць, натхняльныя канферэнцыі і супольную малітву. Вельмі удзячны ксяндзу Алегу Сількевічу і парафіянам з Новай Мышы — за малітоўную падтрымку і смачныя, цёплыя абеды, якія падмацоўвалі сілы пілігрымаў на шляху;парафіянам і жыхарам г/п Гарадзішча за начлег і сняданак; музыкантам — за тое, што сваім талентам, спевамі і музыкай упрыгожвалі кожны кіламетр гэтага светлага шляху; дзяржаўным уладам, якія далі дазвол на правядзенне пілігрымкі, службе бяспекі ДАІ — за забеспячэнне спакою і бяспекі на дарогах; усім валанцёрам і дабрадзеям, якія любым чынам паслужылі гэтай добрай справе.
Няхай праз заступніцтва благаслаўлёных сясцёр-мучаніц з НавагрудкаДобры Бог адудзячыць кожнаму Сваім шчодрым благаслаўленнем і ласкай!