Адрас касцёла: вул. Сонечная, 82В, 224014, г. Брэст Пробашч: кс. Юрый Хіневіч
Св. Імша: у нядзелю – 9:00, 11:00, 18:00; у святы і ўрачыстасці ў будні – 9:00, 18:00; у будні – 18:00.
Парафія Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса была заснавана 2 студзеня 1932 г. Яна была адроджана дэкрэтам Біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі 6 снежня 2012 г. у межах мікрараёна Рэчыца. Будаванне храма пачалося ў 2016 г. па вул. Сонечнай. У 2020 г. новы касцёл быў асвячаны.