З 7 па 9 сакавіка ў будынку былой духоўнай семінарыі ў Пінску адбыліся рэкалекцыі для сужэнскіх пар. Духоўныя практыкаванні ўзначалілі святары – айцец Віктар Жук SI, пробашч парафіі святога Уладзіслава ў Віцебску, і ксёндз Андрэй Рылка, канцлер курыі Пінскай дыяцэзіі.
На працягу трох дзён сямейныя пары з розных парафій Пінскай дыяцэзіі пазнаёміліся з каталіцкім поглядам на сужэнства і сям’ю, адкрывалі каштоўнасць шчырага дыялогу як асновы міжасабовых адносін, мелі магчымасць разам памаліцца, паразважаць у святле Божага слова аб сваім сямейным пакліканні, перажыць сустрэчу з Езусам у Эўхарыстыі ў непаўторнай атмасферы старадаўняга пінскага кляштара.