НАВІНЫ ПІНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ

Аб’яўлены набор заявак на ўдзел у IX Фестывалі мастацтваў “Вясёлка талентаў” у Баранавічах

14 мая ў Палацы культуры “Тэкстыльшчык” у Баранавічах (вул. Тэкстыльная, 62) адбудзецца IX адкрыты Фестываль мастацтваў “Вясёлка талентаў” для дзяцей і моладзі з асаблівасцямі развіцця.

Ужо на працягу амаль дзесяці год сёстры манаскай кангрэгацыі Мсіянерак Святой Сям’і з Баранавічаў праводзяць пры супрацоўніцтве з Баранавіцкім гарвыканкамам гэты асаблівы форум талентаў для дзяцей і моладзі з асаблівасцямі з розных рэгіёнаў Беларусі, якія захапляюць удзячных гледачоў сваім багатым калейдаскопам здольнасцей.



Заяўкі на ўдзел у фестывалі могуць падаваць усе жадаючыя да 21 красавіка 2026 г. на адрас: г. Баранавічы, 225416, пр-т Савецкі, 18Б. Факс: 80163671788, электронны адрас: s.valeria@list.ru; Электронная рэгістрацыя https://docs.google.com/forms/d/1STgc-FfiWScz3UE-rEXldYfq1kWVtvcMJqhf3BjsUgk/edit

Тэлефон для даведак: +375 29 890 64 16 (сястра Валерыя Пацукевіч).

Падрабязную інфрамацыю пра Фестываль можна знайсці на старонцы у «ВКонтакте»: https://vk.com/festival_radugatalantov

Зацікаўленыя асобы могуць пазнаёміцца з падрабязнымі ўмовамі ўдзелу ў Фестывалі перайшоўны па спасылцы ТУТ.


2026-03-25 17:05 Падзеі ў Дыяцэзіі Анонсы