З 25 мая па 28 верасня 2025 года ў 7 касцёлах Беларусі
(Пінск, Лагішын, Ружаны, Мядзведзічы, Іванава, Навагрудак, Іўе)
пройдзе V фестываль акадэмічнай арганнай музыкі “Ars Magna Organi”.
Урачыстае адкрыццё сёлетняга Фестываля з удзелам майстроў арганнай музыкі адбудзецца 25 мая а 15.30 у Пінскім катэдральным касцёле.
Папярэднія чатыры Фестывалі адбываліся ў 2019 (29 канцэртаў), 2022 (54 канцэрты), 2023 (33 канцэрты) і 2024 (56 канцэртаў) гадах. Сёлета V Фестываль будзе складацца з 68 канцэртаў, якія будуць выкананы на 5 гістарычных арганах Беларусі, адным сучасным аргане і адным электрааргане.
Уваход на ўсе канцэрты Фестываля вольны.
Аўтар і мастацкі кіраўнік Фестываля – Аляксандр Бурдзялёў.
Уся бягучая інфармацыя пра Фестываль – змены ў праграме, фатаграфіі, рэпартажы, афішы, праграмы канцэртаў будзе змешчана ў суполцы Фэйсбука і інстаграм-акаўнце Фестываля ARS MAGNA ORGANI
або на старонцы нашага сайта АРГАННАЯ МУЗЫКА
Надрукаваныя буклеты Фестываля ў абмежаванай колькасці будуць даступныя ва ўсіх месцах правядзення канцэртаў.