НАВІНЫ ПІНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ

Адышоў у вечнасць Ксёндз Уладзімір Сек SVD

Раніцай 17 сакавіка ў Іркуцку (Расійская Федэрацыя) ва ўзросце 55 гадоў адышоў у вечнасць місіянер-вербіст ксёндз Уладзімір Сек SVD (Włodzimierz Siek 1966 - 2025).

Памерлы святар нарадзіўся 6 жніўня 1969 года ў Радаме (Польшча), 27 красавіка 1996 года атрымаў прэзбітэрскія пасвячэнні ў Таварыстве Божага Слова (вербісты). У 1996 - 1999 гадах служыў у Баранавічах у Парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Фацімскай. Потым ажыццяўляў служэнне ў расійскім Благавешчанску, апошнім часам быў душпастырам у Іркуцку.
Пінская дыяцэзія лучыцца з Таварыствам Божага Слова і Іркуцкай дыяцэзіяй ў смутку і малітве за спачылага святара, заслужанага ў вачах вернікаў Беларусі. Вечны адпачынак дай яму, Пане!