18 мая падчас урачыстай святой Імшы вернікі парафіі Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Брэсце атрымалі сакрамэнт канфірмацыі з рук біскупа Пінскага Антонія Дзям'янкі.
Сакрамэнт канфірмацыі ўмацоўвае чалавека дарамі Духа Святога і дае яму моц вызнавання і трывання ў веры, што асабліва актуальна ў цяжкіх жыццёвых сітуацыях.
Падчас гаміліі пастыр Пінскай дыяцэзіі звярнуў увагу на тое, што прыняцце Духа Святога праз паслугу біскупа падкрэслівае больш цесную сувязь канфірмаваных з Паўсюдным Касцёлам, а таксама ўмацоўвае ў даручэнні сведчыць пра Хрыста сярод людзей.
На працягу года ўсе кандыдаты да прыняцця гэтага сакрамэнту старанна рыхтаваліся, удзельнічалі ў катэхетычных занятках, прыступалі да сакрамэнту пакаяння. Прымаючы сакрамэнт канфірмацыі, праз асаблівае дзеянне Духа Святога яны больш дасканала з’ядналіся з Хрыстом, атрымліваючы незнішчальную пячаць - знак Пана, які іх намасціў.
Напрыканцы святой Імшы канфірмаваныя парафіяне выказалі шчырыя словы ўдзячнасці біскупу Антонію Дзям'янку і пробашчу - ксяндзу Юрыю Хіневічу за магчымасць падрыхтавацца і атрымаць так важны ў жыцці верніка сакрамэнт хрысціянскай сталасці.