Адрас касцёла ў в. Барысікі: в. Барысікі, 13А, 225154, Пружанскі р-н, Брэсцкая вобл. Адміністратар парафіі: кс. Януш Пуліт СМ
Св. Імша ў в. Барысікі: у нядзелю – 13:30; ва ўрачыстасці ў будні – 16:00 (восень – зіма), 17:00 (вясна – лета).
Парафіяльны касцёл Найсвяцейшай Тройцы, узесены замест ранейшага драўлянага ў 1763−1785 гг., цяпер знаходзіцца ў паўразбураным стане. Набажэнствы адбываюцца ў гістарычнай капліцы Найсвяцейшай Тройцы на могілках у суседняй в. Барысікі.