16 сакавіка ў ІІ нядзелю Вялікага Посту біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка цэлебраваў святую Імшу ў Пінскай катэдральнай базыліцы.
Звяртаючыся да вернікаў на пачатку літургіі, іерарх заахвоціў вернікаў да руплівасці ва ўсіх пабожных практыках, якія так шчодра адкрываюцца перад намі ў гэты асаблівы перадвелікодны перыяд. Такой адмысловай прасторай для больш інтэнсіўнай перамены жыцця на лепшае з’яўляюцца рэкалекцыі – дні духоўных практыкаванняў.
Біскуп Антоні заахвоціў прысутных на літургіі маліцца аб дарах Духа Святога для святароў, якія праводзяць рэкалекцыі ў розных парафіях дыяцэзіі, а таксама за вернікаў, якія бяруць у іх удзел.