28 кастрычніка, у дзень святых Апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша, Біскуп Антоні Дзям’янка цэлебраваў святую Імшу ў Пінскім катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, узносячы да Бога малітву падзякі за 45 гадоў свайго святарскага служэння.
Звяртаючыся да сабраных на літургіі вернікаў, пастыр Пінскай дыяцэзіі ўзгадаў свой пройдзены святарскі шлях, розных асобаў – духоўных, кансэкравваных і свецкіх, якія яму дапамагалі, падтрымлівалі і разам служылі Богу.
На заканчэнне святой Імшы вернікі катэдральнай парафіі павіншавалі біскупа з гадавінай святарскіх пасвячэнняў, выказалі словы ўдзячнасць за яго шматгадовае служэнне і запэўнілі, што і надалей будуць падтрымліваць яго сваімі штодзённымі малітвамі.