НАВІНЫ ПІНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ

У Брэсце адбудзецца Дыяцэзіяльная сустрэча моладзі

31 кастрычніка ў Брэсце адбудзецца традыцыйная сустрэча маладых вернікаў Пінскай дыяцэзіі.

Штогод на пярэдадні Урачыстасці Усіх Святых касцёл Узвышэння Святога Крыжа ў Брэсце гасцінна збірае моладзь з розных парафій Пінскай дыяцэзіі на малітоўную сустрэчу. Шматлікія маладыя вернікі высока цэняць магчымасць не толькі адчуць супольнасць веры і сумеснай малітвы, але таксама пачарпнуць для сябе нешта новае, слухаючы духоўныя канферэнцыі, удзельнічаючы ў катэхетычных майстар-класах, падчас якіх можна шмат даведацца і паразмаўляць з тымі, хто служыць справе пазнання Евангелля і дзеліцца хрысціянскім кантэнтам з дапамогай сучасных медыя-тэхналогій.

Сёлетняя Дыяцэзіяльная сустрэча моладзі прымеркавана да 35-годдзя адраджэння структур Каталіцкага Касцёла ў Беларусі і будзе праходзіць пад дэвізам знакамітых словаў Хрыста з малітвы “Ойча наш”: “Свяціся Імя Тваё”.

У бліжэйшы час будзе апублікавана падрабязная праграма малітоўнай сустрэчы моладзі ў Брэсце.
2026-09-29 17:52 Анонсы Падзеі ў Дыяцэзіі Дакументы