Традыцыйна Пінская дыяцэзія штогод праводзіць вельмі папулярныя сярод вернікаў, асабліва моладзі, пілігрымкі да санктуарыяў Маці Божай і іншых святых заступнікаў.
У 2025 г. пілігрымкі плануюцца ў наступныя даты:
Пілігрымка Пінск – Лагішын. Аднадзённае пешае паломніцтва з пінскай катэдры да санктуарыя Маці Божай Лагішынскай плануецца 10 мая. На пярэдадні пілігрымкі – 9 мая - пры пінскай катэдры адбудзецца сустрэча моладзі.
Пілігрымка ў Іванава - санктуарый святога Андрэя Баболі – галоўнага нябеснага апекуна Пінскай дыяцэзіі. Фэст святога Андрэя Баболі сёлета адбудзецца ў Іванаве 17 мая. Традыцыйна пілігрымы прыбываюць на адмысловы фэст у суботу пасля літургічнай урачыстасці гэтага святога (16 мая). Сёлета таксама 17 мая ў Іванава прыедуць пілігрымы з розных мясцін, каб разам памаліцца ў санктуарыі гэтага вялікага нябеснага заступніка.
Пілігрымка Баранавічы – Будслаў. Дзевяцідзённае пешае паломніцтва ад касцёла Маці Божай Фацімскай у Баранавічах да санктуарыя Маці Божай Будслаўскай плануецца з 26 чэрвеня па 4 ліпеня. Пілігрымка завершыцца марыйным фэстам, які які адбудзецца ў Будславе 4-5 ліпеня.
Пілігрымка Новая Мыш – Навагрудак. Трохдзённае пешае паломніцтва ад касцёла Перамянення Пана ў в. Новая Мыш (Баранавіцкі р-н) да санктуарыя сясцёр-мучаніц у касцёле Перамянення Пана (каля замка) ў Навагрудку плануецца з 29 па 31 ліпеня.
Пілігрымка Баранавічы – Лагішын. Чатырохдзённае пешае паломніцтва ад касцёла святога Зыгмунта ў Баранавічах да санктуарыя Маці Божай у Лагішыне плануецца з 5 па 8 жніўня. Пілігрымка завершыцца марыйным фэстам, які адбудзецца ў Лагішыне 8-9 жніўня.
Пілігрымка Бяроза – Лагішын. Чатырохдзённае пешае паломніцтва ад касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў Бярозе да санктуарыя Маці Божай у Лагішыне плануецца з 5 па 8 жніўня. Пілігрымка завершыцца марыйным фэстам, які адбудзецца ў Лагішыне 8-9 жніўня.