22 студзеня ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў г. Іванава адбылася святая Імша за святароў, якія загінулі ў часе Другой сусветнай вайны. Літургію ўзначаліў Біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.
Ужо стала традыцыяй, што 22 студзеня штогод у парафіяльным касцёле ў Іванаве адбываецца набажэнства за загінулых падчас вайны святароў. Яно прымеркавана да гэтай даты ў сувязі з тым, што 22 студзеня 1943 г. ў Іванаве гітлераўцамі была расстраляна 30-асабовая група пінскай інтэлігенцыі разам з ксяндзом прэлатам Вітальдам Івіцкім – першым рэктарам Пінскай духоўнай семінарыі і Генеральным вікарыем дыяцэзіі, які на той момант фактычна выконваў функцыі яе кіраўніка, бо ў момант распачацця вайны тагачасны Пінскі Біскуп Казімір Букраба быў за мяжой на лячэнні і гітлераўцы не дазволілі яму вярнуцца ў сваю дыяцэзію.
У апошні момант перад расстрэлам нямецкія нацысты былі гатовыя адпусціць ксяндза Івіцкага, бо вязняў расстрэльвалі, звязваючы дротам у пары па дзве асобы, а яму не дасталося пары. Але святар, ведаючы, што сярод прысуджаных на расстрэл знаходзіцца бацька маладой шматдзетнай сям’і, папрасіў вызваліць таго і выразіў гатоўнасць пайсці на смерць замест гэтага чалавека. Гітлераўцы дазволілі. Мужчына – былы начальнік пінскага чыгуначнага вузла, за якога пайшоў на смерць святар, перажыў жахі вайны і пазней апісаў падзеі і сваё выратаванне.
У пасляваенны час у Іванаве на месцы расстрэлу ксяндза прэлата Вітальда Івіцкага і жыхароў Піншчыны быў створаны мемарыял, пры якім у брацкай магіле знайшлі спачын іншыя загінулыя ад рук нацыстаў мясцовыя жыхары.
Звяртаючыся да сабраных на святую Імшу вернікаў, Біскуп Антоні Дзям’янка прыгадаў, што Другая сусветная вайна стала сапраўдным генацыдам нашага народа. Ад рук гітлераўцаў загінуў таксама кожны чацвёрты святар Пінскай дыяцэзіі. Іерарх заклікаў вернікаў памятаць у малітве пра загінулых святароў, кансэкраваных асоб, свецкіх вернікаў і ўсіх, хто стаў ахвярай вайны.