Да вернікаў Пінскай дыяцэзіі
23 жніўня Апостальская Сталіца абвясціла радасную навіну аб тым, што Яго Святасць Папа Леў XIV прызначыў Кардынала Клаўдыё Гуджэроці, Прэфекта Дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў, сваім Спецыяльным Пасланнікам на галоўную ўрачыстасць прысвечаную 100-годдзю Пінскай дыяцэзіі, якая адбудзецца 25 кастрычніка ў Пінску.
Мы ўдзячныя Святому Айцу за тое, што ён памятае пра нашу супольнасць Касцёла ў Беларусі і прызначыў свайго Спецыяльнага Пасланніка на святкаванне сотай гадавіны Пінскай дыяцэзіі.
Кардынал Клаўдыё Гуджэроці нам добра знаёмы. У 2011 - 2015 гадах ён служыў як Апостальскі Нунцый у нашай краіне. Яму добра знаёмы мясцовы Касцёл. Падчас свайго служэння Нунцыем ён неаднаразова наведваў Пінскую дыяцэзію. Цяпер ён здзяйсняе высокае служэнне ў Паўсюдным Касцёле, з’яўляючыся бліжэйшым супрацоўнікам Папы як Прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў у Апостальскай Сталіцы ў Рыме.
Заахвочваю вас да ўдзячнай малітвы ў інтэнцыях Святога Айца Льва XIV, аб неабходных Божых ласках у яго служэнні Касцёлу. Молімся аб дарах Духа Святога для Кардынала Клаўдыё Гуджэроці, каб яго місія Спецыяльнага Пасланніка Папы на сотую гадавіну нашай дыяцэзіі прынесла шчодрыя плёны для яшчэ большага духоўнага ўзрастання.
Запрашаю святароў, каб падчас Агульнай Малітвы на кожнай святой Імшы ў перыяд падрыхтоўкі да галоўнай урачыстасці ў Пінску, дадаць таксама малітоўны заклік наступнага зместу: “Молімся аб Божым благаслаўленні для Папскага Пасланніка Кардынала Клаўдыё Гуджэроці і ўсёй супольнасці Пінскай дыяцэзіі ў падрыхтоўцы да галоўнай урачыстасці з нагоды яе сотай гадавіны, каб гэтае святкаванне прынесла шчодрыя духоўныя плёны для ўсёй супольнасці Касцёла”.
Запрашаю кожнага і кожную з вас да малітоўнай падтрымкі, сумеснай падрыхтоўкі і актыўнага ўдзелу ва ўрачыстасці падзякі Пану Богу за сто гадоў нашай дыяцэзіі 25 кастрычніка ў Пінскім катэдральным касцёле.
З пастырскім благаслаўленнем,
Пінск, 1 верасня 2025 г.
Дарагія святары, кансэкраваныя асобы, умілаваныя ў Хрысце браты і сёстры!

+ Антоні Дзям’янка
Біскуп Пінскі
Пінск, 1 верасня 2025 г.