Сёння, 21 ліпеня 2026 года, спаўняецца 15 гадоў з дня адыходу ў вечнасць Яго Эміненцыі ксяндза кардынала Казіміра Свёнтка — шматгадовага пастыра нашай дыяцэзіі, сапраўднага сведкі веры, чалавека понага мужнасці і адданасці ў ахвярным служэнні Касцёлу.
Сёння а 9-й гадзіне вернікі сабраліся на супольную Святую Імшу ў Катэдральным касцёле ў Пінску, якую ўзначаліў ардынарый Пінскай дыяцэзіі біскуп Антоні Дзям’янка. Святары, кансэкраваныя асобы, свецкія вернікі і людзі добрай волі разам маліліся за святой памяці ксяндза кардынала. Пасля Імшы ўсе прысутныя спусціліся ў крыпту катэдры, дзе пахаваны кардынал, і памаліліся за спачылага іерарха.
Кардынал Свёнтак назаўжды застанецца ў нашых сэрцах як пастыр, які клапаціўся пра кожную душу, аднаўляў і будаваў касцёлы і касцёльныя супольнасці, нёс святло Евангелля у нашай краіне. Яго жыццё — прыклад непахіснай веры і служэння Богу і людзям нават у самых цяжкіх гістарычных абставінах.
“Памяць пра мінулае адкрывае гарызонты будучыні, дапамагае не згубіць мэту і пераадольваць перашкоды, а малітва за нашых братоў і сясцёр, што апярэдзілі нас у вечнасць, дапамагае і нашаму збаўленню” (З Камунікату біскупа Антонія Дзям’янкі у 15-ю гадавіну смерці ксяндза кардынала Казіміра Свёнтэка). Няхай прыклад Кардынала Свёнтка натхняе нас на штодзённае сведчанне веры, ахвярную любоў да бліжняга і вернасць свайму пакліканню.
Вечны адпачынак дай яму, Пане, а святло вечнае няхай яму свеціць.
Няхай адпачывае ў супакоі. Амэн.