Да вернікаў Пінскай дыяцэзіі
Адзначаючы Святы Юбілейны Год у Паўсюдным Касцёле, а таксама з нагоды стагоддзя Пінскай дыяцэзіі, запрашаю ўсіх вас да ўдзелу ў радаснай урачыстасці рэкансэкрацыі касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў вёсцы Бездзеж каля Драгічына, якая адбудзецца 6 жніўня а 13:00.
Гісторыя каталіцкай веры ў гэтай частцы Палесся налічвае шмат стагоддзяў. З гістарычных крыніц ведаем, што парафія ў Бездзежы ўжо існавала ў 16 стагоддзі. Мястэчка размешчана сярод маляўнічых лясоў, палёў і балот. Умелыя майстры і таленавітыя людзі неслі славу пра гэтыя мясціны далёка за межы роднага краю.
Гісторыя сучаснага касцёла бярэ пачатак у 1820 г., калі замест ранейшага драўлянага касцёла была пабудавана цяперашняя мураваная святыня. Шмат старанняў у справе пабудовы новай святыні прыклаў ксёндз прэлат Антоні Гедройць. Мураваны касцёл паспяхова служыў вернікам да паловы ХХ стагоддзя.
У складаны перыяд ваюючага атэізму ў другой палове ХХ стагоддзя касцёл быў на некаторы час зачынены. Многія сакральныя рэчы і абразы вернікі ратавалі і захоўвалі па сваіх дамах. Калі ў канцы ХХ стагоддзя распачаўся перыяд адраджэння веры, у поўнай меры аднавіла сваю дзейнасць парафія. Дзякуючы старанням вернікаў, а таксама прыхільнасці мясцовых уладаў, якія са зразуменнем аднесліся да патрэбаў католікаў, у 1990 г. касцёл быў вернуты парафіі. На момант вяртання святыня была ў вельмі занядбаным стане: без даху, без вокан і дзвярэй. Распачаліся аднаўленчыя працы.
Яшчэ адной радасцю для парафіян было аднаўленне пастаяннага душпастырства. Першым святаром, які распачаў пастаяннае служэнне ў Бездзежы пасля часоў атэізма стаў ксёндз Віктар Касінскі, які прыбыў сюды з дыяцэзіі ў Драгічыне-на-Бугу. З вялікай руплівасцю і стараннем вернікі разам са сваімі новым душпастырам аднаўлялі родны касцёл. Сярод сакральных рэчаў, асабліва цешыла вяртанне ў храм захванага вобраза Найсвяцейшай Тройцы, які заняў сваё пачэснае месца ў галоўным алтары.
Пасля ксяндза Касінскага, душпастырскае служэнне ў бездзежскай парафіі на працягу многіх гадоў ажыццяўляў ксёндз Тадэвуш Стэчкоўскі FDP з Іванава.
Пасля адыходу ў вечнасць ксяндза Тадэвуша, з 2012 г. вернікам у Бездзежы служыць ксёндз Павел Кручэк, які, акрамя таго, таксама ажыццяўляе душпастырскае служэнне ў парафіях у Драгічыне і Іванаве.
Дзякуючы старанням мясцовых вернікаў і душпастыра да стагоддзя Пінскай дыяцэзіі ў касцёле ў Бездзежы былі праведзеныя бягучыя рамонтныя працы ў межах падрыхтоўкі святыні да яе паўторнага пасвячэння.
Запрашаю святароў, кансэкраваных асобаў, свецкіх вернікаў і ўсіх людзей добрай волі на радасную ўрачыстасць рэкансэкрацыі касцёла ў Бездзежы.
Гэтая знакавая падзея адбудзецца 6 жніўня, у свята Перамянення Пана, у асаблівы час, калі Паўсюдны Касцёл адзначае Святы Юбілейны Год, а Пінская дыяцэзія - сто гадоў з даты яе заснавання. Няхай удзел у малітоўным акце ўрачыстага аддання касцёла ў Бездзежы ў выключны Божы культ стане імпульсам для яшчэ большага ўзрастання ўсіх нас у цнотах хрысціянскай веры, надзеі і любові.
З пастырскім благаслаўленнем,
Пінск, 24 мая 2025 г.
Паважаныя святары, кансэкраваныя асобы,
умілаваныя ў Хрысце браты і сёстры!

+ Антоні Дзям’янка
Біскуп Пінскі
Пінск, 24 мая 2025 г.