НАВІНЫ ПІНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ

Святы Пасхальны Трыдуум – тры найвялікшыя дні года

Вялікі Чацвер, Пятніца і Субота – гэта тры асаблівыя дні перад Пасхай, калі хрысціяне ўзгадваюць кульмінацыйны момант гісторыі збаўлення чалавецтва – Муку, смерць і Уваскрасенне Божага Сына.

Літургія гэтых дзён асаблівая і непаўторная. Яна не заканчваецца, але з аднаго дня плынна перацякае ў другі і трэці, дзе вернікі ў малітве суправаджаюць Хрыста ў Яго збаўчых дзеяннях. Што ж сабой уяўляе літургія Пасхальнага трохдзёння (трыдуума) і чаму яна мае такое важнае значэнне для кожнага чалавека, можна падрабязна прачытаць на ТУТ.