АФІЦЫЙНЫЯ ДАКУМЕНТЫ

“Habemus Papam!” У нас ёсць Папа!

8 мая 2025 г. падчас другога дня канклаву кардыналы, сабраныя ў Рыме, выбралі новага Папу. 267-ым Рымскім Пантыфікам стаў кардынал Роберт Фрэнсіс Прэвост. Святы Айцец абраў сабе імя Леў XIV.

Дзякуем Міласэрнаму Богу за дар новага Папы і молімся аб усіх неабходных дарах Духа Святога для яго. Асабліва давяраем пантыфікат Папы Льва XIV апецы Маці Божай Пампейскай, называнай Каралевай Святога Ружанца, у дзень успаміну якой Божы Провід паставіў Яго Святасць Льва XIV чарговым наступнікам Святога Пятра на пасадзе бачнага галавы Хрыстовага Касцёла.
Святы Айцец Ватыкан Дакументы