НАВІНЫ ПІНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ

“Навуковы сімпозіум з нагоды 100-годдзя Пінскай дыяцэзіі”

Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах сардэчна запрашае на “Навуковы сімпозіум з нагоды 100-годдзя Пінскай дыяцэзіі” 27 верасня 2025 года па адрасе: г. Баранавічы, вул. Т. Шаўчэнкі, 6 Дом Святой Тройцы.

План мерапрыемства:

  • 14.30 – святая Імша ў капліцы каледжа з удзелам біскупаў, святароў, выкладчыкаў, студэнтаў каледжа і гасцей
  • 15.30 – адкрыццё сімпозіума, уступнае слова біскупа
  • 15.40 – даклад на тэму “100-годдзе Пінскай дыяцэзіі ў тэалагічнай перспектыве” (чытае кс. Юрый Дрозд)
  • 16.00 – даклад на тэму “Каталіцкая адукацыя і выхаванне ў Пінскай дыяцэзіі ў 20-30-х гг ХХ стагоддзя” (чытае Зянюк Р.У.)
  • 16.25 - перапынак на каву
  • 16.45 – даклад на тэму “Асветніцкая і культурная дзейнасць грэка-каталіцкай канфесіі ў гісторыі Пінскай дыяцэзіі” (чытае Верамееў С.Ф.)
  • 17.15 - пытанні да дакладчыкаў, дыскусія
  • 17.30 –перапынак на каву
  • 18.00 – Інаугурацыя новага навучальнага года ў Катэхетычным каледжы:
  • уручэнне дыпломаў выпускнікам
  • уручэнне студэнцкіх білетаў першакурснікам - спеў Gaudeamus
  • слова студэнтаў і катэхетаў
  • 19.00 – святочная вячэра

Даведкі і запіс па тэлефонах:

+375 29 513 57 92 (МТС)
+375 29 644 26 05 (А1)
2025-09-04 12:00 Анонсы Падзеі ў Дыяцэзіі