НАВІНЫ ПІНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ

Брат паўлін з Беларусі прынёс вечныя манаскія абяцанні

25 сакавіка, ва ўрачыстасць Звеставання Пана, брат Уладзімір Лопух з парафіі св. Ганны ў Варончы (Навагрудскі дэканат, Гродзенская дыяцэзія) прынёс вечныя манаскія абяцанні ў Ордэне св. Паўла, Першага пустэльніка (паўлінаў). Як паведамляе сайт Ордэна св. Паўла ў Беларусі, абрад прынясення абяцанняў адбыўся ў капліцы цудадзейнага абраза Маці Божай на Яснай Гары ў Чэнстахове (Польшча). У агульнай колькасці абяцанні прынеслі сямёра чалавек, якія вучацца ў семінарыі ордэна.і паходзяць з розных краін свету.
У Пінскай дыяцэзіі айцы з манаскай супольнасці Ордэна Святога Паўла, Першага Пустэльніка, служаць у парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гомелі і парафіі Спаслання Духа Святога ў Пінску. Вернікі нястомна моляцца аб пакліканнях да святарскага і манаскага жыцця.

Выкарыстаны матэрыялы: grodnensis.by