Дарагія дзеці! Сёння сапраўды незвычайны дзень! Вы ўпершыню прымеце Цела Езуса Хрыста праз святую Камунію. Уявіце сабе, Хрыстос сам прыйдзе да вас, у вашыя сэрцы! Гэта як абяцанне, што Ён заўсёды будзе побач з вамі, а вы з Ім.
Прыняць Хрыста – гэта вялікі дар, і Ён сам сказаў: "Я хлеб жывы, які з неба сышоў; хто будзе есьці хлеб гэты, жыць будзе вечна" (Ян 6:51). Але Ісус хоча, каб мы не толькі прымалі Яго, але і слухаліся Яго. Ён заўсёды слухаўся свайго Айца, Бога, і сказаў: "Калі любіце Мяне, захоўвайце запаведзі Мае" (Ян 14:15).
Калі мы любім Хрыста, мы павінны старацца рабіць тое, чаму Ён нас вучыць: быць добрымі, дапамагаць іншым, нікога не крыўдзіць. Бо як напісана: "Хто мае запаведзі Мае і захоўвае іх, той любіць Мяне" (Ян 14:21).
Памятайце, быць хрысціянінам – гэта не толькі прыняць камунію, але і імкнуцца жыць так, як вучыў Хрыстос. Калі мы будзем старацца быць добрымі і слухацца Бога, наша любоў да Хрыста будзе сапраўднай! Не проста казаць, што мы Яго любім, а паказваць гэта сваімі ўчынкамі.
Калі мы робім тое, што добрае, як вучыў Хрыстос, мы паказваем Яму сваю любоў. Таму будзьце добрымі сябрамі, слухайцеся бацькоў і настаўнікаў, дапамагайце тым, хто мае патрэбу, і тады ваша жыццё стане сапраўдным сведчаннем вашай любові да Бога.