АФІЦЫЙНЫЯ ДАКУМЕНТЫ

Новыя прызначэнні ў Пінскай дыяцэзіі

У часе падрыхтоўкі да распачацця новага катэхетычнага года ў некаторых парафіях Пінскай дыяцэзіі адбыліся змены ў служэнні душпастыраў.

Ксёндз Юрый Варанко завяршыў служэнне ў парафіі Святога Міхала Арханёла ў Мазыры і распачаў пастырскую службу на пасадзе дэкана Пружанскага дэканата, а таксама пробашча парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пружанах і ў Вялікім Сяле.

Ксёндз Павел Ярашэвіч завяршыў служэнне на пасадзе дэкана Пружанскага дэканата, а таксама пробашча парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пружанах, і распачаў пастырскую службу на пасадзе пробашча парафіі Святога Міхала Арханёла ў Мазыры, а таксама парафіі ў Калінкавічах.

Ксёндз Уладзімір Буклярэвіч SAC завяршыў служэнне ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Бярозе, а таксама ў парафіях у Сяльцы, Сягневічах і Белаазёрску.

Ксёндз Станіслаў Вашкевіч SAC распачаў пастырскую службу на пасадзе пробашча ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Бярозе, а таксама ў парафіях у Сяльцы, Сягневічах і Белаазёрску.

Ксёндз Юрый Страх SAC распачаў пастырскую службу на пасадзе вікарыя ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Бярозе, а таксама ў парафіях у Сяльцы, Сягневічах і Белаазёрску.

Ксёндз Юрый Пракапюк завяршыў служэнне ў парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Століне, а таксама ў парафіях у Давыд-Гарадку і Асавой.

Ксёндз Дзмітрый Кернога распачаў пастырскую службу на пасадзе пробашча ў парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Століне, а таксама ў парафіях у Давыд-Гарадку і Асавой.
2025-09-10 11:03 Дакументы Біскуп Пінскі