НАВІНЫ ПІНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ

Ігнацыянскія рэкалекцыі ўлетку пройдуць у Пінску

Айцы езуіты прапануюць усім ахвотным узяць удзел у ігнацыянскіх рэкалекцыях, якія з 13 па 20 чэрвеня і з 16 па 23 жніўня адбудуцца ў Пінску.

Духоўныя практыкаванні па методыцы святога Ігнацыя Лаёлы праходзяць у маўчанні, кожны дзень адбываецца індывідуальная размова з духоўным кіраўніком. Пачатак у 17:00 першага дня, заканчэнне ў 12: 00 апошняга дня.
Удзел у рэклекцыях могуць браць свецкія вернікі, кансэкраваныя асобы і святары.
Для тых, хто будзе ўдзельнічаць упершыню, магчымы больш кароткі тэрмін рэкалекцый.
  • Запіс да 27 красавіка.
Запісацца і атрымаць больш інфармацыі можна па тэл.:

  • +375 (44) 465 18 78 (Viber, Telegram)
  • +375 (29) 511 19 74 (WhatsApp) – с. Вікторыя Жук MSF

або па электроннай пошце:
  • jezuity.by@gmail.com
Падзеі ў Дыяцэзіі Анонсы