Паведамленне Біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі на жнівень - месяц малітваў аб цвярозасці
Да вернікаў Пінскай дыяцэзіі
“Вы ўсе сыны святла і сыны дня… Дык … чувайма і будзьма цвярозымі”.
(1 Тэс 5, 5-6)
Умілаваныя ў Хрысце браты і сёстры!
У нашай духоўнай традыцыі жнівень – месяц асаблівай малітвы і роздуму аб дары цвярозага ладу жыцця. Мы пакліканыя да таго, каб заўсёды трываць у цвярозасці. Чаму? Бо толькі так чалавек можа захаваць дадзеную яму ад Бога свабоду волі. Бо толькі так кожная асоба можа свядома і дабравольна пазнаваць і выбіраць сапраўднае дабро – зямное і вечнае. Пан Бог дае людзям магчымасцьсвабодна выбіраць і шануе наш выбар. Кожная залежнасць, у тым - алкагольная, пазбаўляе чалавека свабоды і робіць нявольнікам. І гэтае зняволенне не хвіліннае, яно трывае і паглыбляе разбурэнне чалавечай асобы. Яно нішчыць не толькі залежнага, але таксама яго адносіны з Богам і бліжнім, сям’ю, прафесійную дзейнасць. Шчасце і радасць жыцця яно перамяняе ў слёзы і разбурэнне.
Таму так неабходна ўсім нам усведамляць пагрозу алкагольнай і іншыхзалежнасцей. Трэба берагчы дар здароўя, цвярозасці, клапаціцца аб умацаваннісілы волі. Заахвочваю ўсіх вас асабліва ў гэты летні перыяд, каб на працягужніўня мы ўзнеслі да Бога малітвы аб трыванні ў цвярозасці і на нова адкрылідля сябе гэты дар. Няхай гэты час стане для нас заахвочваннем, каб звярнуцьбольшую ўвагу на людзей пакутуючых ад алкагольнай і іншых залежнасцей. Будзем жа паглыбляць у нас свядомасць і жаданне клапаціцца аб дары свабодыдзяцей Божых, аб удасканаленні ў кожным з нас вобразу і падабенства нашагаСтварыцеля і Адкупіцеля.
На гэты час задумы і малітвы аб дары цвярозага ладу жыцця ўсіх вас благаслаўляю.