НАВІНЫ ПІНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ

Вернікі Пінскай дыяцэзіі далучыліся да святкавання Дня дзіцяці ў Будславе

31 мая ў свята Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай адбылося святкаванне Сусветнага дня дзіцяці, які прыпадае на 1 чэрвеня.

У святкаванні, якое ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, ўдзельнічала больш за тысячу дзяцей з розных рэгіёнаў Беларусі разам са сваімі бацькамі і катэхетамі. Таксама наймалодшыя вернікі з некаторых парафій Пінскай дыяцэзіі далучыліся да гэтага дзіцячага свята. З вялікім энтузіязмам і радасцю да Маці Божай Будслаўскай прыехалі маленькія парафіяне з Брэста разам са сваімі бацькамі і катэхетамі.

Больш падрабязна пра свята дзяцей у Будславе можна прачытаць тут.

Глядзець усе фота можна ТУТ
2025-06-02 14:12 Падзеі ў Дыяцэзіі