1 мая Пінская дыяцэзія адзначала 296-ую гадавіну пасвячэння катэдральнага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску. Святую Імшу з гэтай нагоды ў катэдральнай базыліцы ўзначаліў Біскуп Антоні Дзям’янка.
Звяртаючыся да сабраных на літургіі вернікаў, пастыр Пінскай дыяцэзіі звярнуў увагу, што сёлетняе святкаванне чарговай гадавіны пасвячэння катэдральнай святыні мае асаблівае вымярэнне ў кантэксце сусветнага Года святога Францішка Асізскага, абвешчанага Папам Львом XIV.
Як вядома, браты францішкане былі запрошаныя ў Пінск у XIV стагоддзі, ахрысцілі тагачаснага Пінскага князя Зыгмунта, які дагэтуль быў язычнікам. Але найбольш знакамітай памяткай духоўных сыноў святога Францішка стала пабудова тады ж кляштара і касцёла, які няспынна служыць вернікам ужо амаль 7 стагоддзяў. Штогод 1 мая ўзгадваецца памятная дата пасвячэння святыні ў 1730 г. пасля чарговага рамонту і перабудовы. Менавіта тады гэты комплекс набыў сучасны выгляд.
Сёлета, калі Паўсюдны Касцёл узгадвае 800-ю гадавіну адыходу ў вечнасць святога Францішка Асізскага, Папа Леў XIV абвясціў вернікам пра магчымасць атрымліваць адпусты ў кожным месцы, дзе ўшаноўваецца памяць і ўзносяцца да Бога малітвы пра заступніцтва гэтага святога. Пінскі катэдральны касцёл з’яўляецца таксама месцам, дзе ўшаноўваецца памяць і ўзносяцца малітвы да Пана праз заступніцтва містыка з Асізі. Асаблівым знакам гэтага з’яўляецца страдаўні алтар з цудадзейным вобразам святога Францішка.