НАВІНЫ ПІНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ

З 10 жніўня па 1 верасня адбываецца абавязковая рэгістрацыя кандыдатаў для паступлення ў Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах на 2026-2027 навучальны год.

Усе неабходныя для паступлення дакументы трэба прывезці на ўступны экзамен, які адбудзецца 29 жніўня ці 5 верасня (на выбар) ў 11.00 па адрасе:

г. Баранавічы, вул. Т. Шаўчэнкі, 6

Падрабязная інфармацыя і запіс па тэлефонах:

МТС: +375 29 5135792; А1:+375 29 6442605

e-mail: callegge@gmail.com;

Інфармацыя для абітурыентаў:

Мэтай каледжа з’яўляецца паглыбленне рэлігійных ведаў, умацаванне веры, развіцце хрысціянскай культуры і падрыхтоўка спецыялістаў для працы ў парафіях у якасці катэхетаў і сямейных кансультантаў. Студэнты каледжаатрымліваюць веды па разнастайных прадметах:

http://catcollege.by/category/studentu/pragrama-navuchannya

Акрамя ведаў навучэнцы здабудуць новых сяброў-аднадумцаў, змогуць прайсці духоўную фармацыю, развіць свае асабістыя таленты і атрымаюць шанец праявіць іх у служэнні людзям і Богу.

http://catcollege.by/category/abituryentu/prezentacyya-kaledzha

Навучанне ў каледжы працягваецца тры гады (з верасня па чэрвень).

Форма навучання — завочная.

Заняткі праводзяцца у субботу і нядзелю 2 разы ў месяц.

Навучанне бясплатнае.

Іншагароднія студэнтызабяспечваюцца начлегам і сілкаваннем.

Прымаюцца асобы ад 18 гадоў

Каб стаць студэнтам Катэхетычнага каледжа неабходна:

1. Вызначыцца са спецыялізацыяй:

Катэхетыка - прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння ўстановы працаваць у парафіях у якасці катэхета (выкладчыка катэхізіса)

Дадаткова на гэтай спецыялізацыі можна атрымаць наступныя кваліфікацыі:

  • арганізатар літургіі

  • арганізатар рэлігійнага турызму і адпачынку

  • супрацоўнік каталіцкіх СМІ

Агульная тэалогія (без права выкладання катэхізіса) - прадугледжана для асобаў, якія жадаюць паглыбіць сваю веру і веды, вывучаючы каталіцкую тэалогію;

«Сямейнае кансультаванне і кансультаванне ў галіне залежнасцяў» - прадугледжана для асобаў, якія жадаюць на прафесійным узроўні дапамагаць душпастырам у вырашэнні разнастайных духоўных і маральных пытанняў, звязаных з сужэнскім і сямейным жыццём вернікаў, а таксама з разнастайнымі залежнасцямі і сузалежнасцю.

2. Прадставіць наступныя дакументы:

Біяграфія (напісаная ўласнаручна);

Рэкамендацыйны ліст ад пробашча парафіі;

Копіі пасведчанняў аб сакрамэнтах хросту і канфірмацыі;

2 фотаздымкі 3×4;

Копія атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі ці іншыя дакументы аб адукацыі;

Копія пашпарта;

3. Здаць экзамен з катэхізіса і прайсці вусную кваліфікацыйную размову.

Сардэчна запрашаем і будзем рады прыняць Вас у нашу студэнцкую сям’ю!
Анонсы Дакументы