Да вернікаў Пінскай дыяцэзіі
Умілаваныя ў Езусе Хрысце святары, кансэкраваныя асобы, свецкія вернікі, людзі добрай волі!
З дару Божага Провіду ў нядзелю 8 лістапада 2026 г. на заканчэнне Актавы малітваў за памерлых у Шэрашаве Пружанскага дэканату а 10.00 гадзіне ў парафіяльным касцёле Найсвяцейшай Тройцы адбудзецца цэлебрацыя святой Імшы ўінтэнцыі памерлага ў гэтым годзе святой памяці Біскупа Казіміра Велікасельца ОР, а таксама за ўсіх памерлых духоўных, кансэкраваных і свецкіх асобаў Пінскай дыяцэзіі.
Пасля святой Імшы на прыкасцёльных могілках плануецца асвячэнне помніка на месцы пахавання святой памяці Біскупа Казіміра. Дзякую ўсім святарам, кансэкраваным і свецкім асобам, якія спрыялі ў падрыхтоўцы ўсталявання гэтага помніка на месцы, дзе паблізу таксама пахаваныя бацькі святой памяці Біскупа Велікасельца. Такая была яго воля.
Запрашаю ўсіх жадаючых да супольнай малітвы, асабліва з тых парафій, дзе ў свой час працаваў, рупіўся і падтрымліваў пастырскай апекай святой памяці Біскуп Казімір Велікаселец.
Дзякуючы Богу за дар нашых папярэднікаў у веры і пастырскім служэнні, заахвочваю таксама ў гэтыя дні памаліцца аб пакліканнях да святарскага і манаскага служэння з нашай Пінскай дыяцэзіі, каб парафіяльныя супольнасці не былі пакінутыя без сталай духоўнай апекі, а мелі на месцы сваіх пастаянных душпастыраў.
З пастырскім благаслаўленнем,
Пінск, 28 кастрычніка 2026 года

+ Антоні Дзям’янка
Біскуп Пінскі
Пінск, 28 кастрычніка 2026 года