НАВІНЫ ПІНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ

Святы Юрый – нябесны заступнік Пінскай дыяцэзіі

23 красавіка Касцёл ушаноўвае памяць святога Юрыя – старажытнахрысціянскага мучаніка і ўзносіць малітвы да Бога праз яго заступніцтва.
Калі ў 1925 г. была ўтвораная Пінская дыяцэзія, то адным з яе нябесных апекуноў быў абвешчаны вельмі шанаваны сярод вернікаў святы Юрый (Георгій). Таксама ў яго гонар названыя гістарычныя касцёлы Пінскай дыяцэзіі ў Паланечцы (каля Баранавічаў) і Сваяцічах (каля Ляхавічаў). Парафіі ў гэтых мясцовасцях 23 красавіка адзначаюць адпустовую ўрачыстасць.

Імяніны ў дзень святога Юрыя адзначаюць наступныя святары, якія служаць у Пінскай дыяцэзіі:
  • кс. Юрый Варанко (парафіі ў Мазыры і Калінкавічах),
  • кс. Юрый Бондар FDP (парафія ў Маларыце) ,
  • кс. Юрый Дрозд (парафія Нараджэння НПМ ў Гомелі),
  • кс. Юрый Медушэўскі (парафія св. Юзафа ў Брэсце),
  • кс. Юрый Пракапюк (парафіі ў Століне, Давід-Гарадку і Асавой),
  • кс. Юрый Хіневіч (парафія Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Брэсце).

Вернікі віншуюць сваіх душпастыраў з імянінамі, выпрошваючы ў Бога шчодрага благаслаўлення праз заступніцтва святога Юрыя на далейшае плённае святарскае служэнне.