17 сакавіка ў курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адбылася сустрэча душпастыраў моладзі ўсіх дыяцэзій Касцёла на Беларусі. У сустрэчы браў удзел душпастыр моладзі Пінскай дыяцэзіі ксёндз Павел Рудзьман.
Сустрэчу ўзначаліў старшыня епіскапату Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Разам з ім у спатканні ўдзельнічаў біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй, які на пасяджэнні беларускага каталіцкага епіскапату 8 лістапада 2024 г. быў абраны старшынёй Рады па справах душпастырства моладзі Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
Распачалася сустрэча супольнай малітвай, якую ўзначаліў арцыбіскуп. Малітва была ўзнесена за Святога Айца, моладзь і ўсіх святароў, якія ёю апякуюцца.
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі прадставіў душпастырам моладзі біскупа Гродзенскага.
У межах сустрэчы абмяркоўвалася падрыхтоўка да ўрачыстасцяў Юбілею моладзі, якія пройдуць з 28 ліпеня па 3 жніўня ў Рыме, і праграма V Агульнабеларускай сустрэчы моладзі, якую плануецца правесці з 20 па 22 чэрвеня ў Гродне.