22 сакавіка, у пятую нядзелю Вялікага Посту, у Баранавічах адбудзецца традыцыйнае набажэнства Крыжовага Шляху па-за сценамі храма, якое збярэ вернікаў з розных парафій горада. Гэтае асаблівае набажэнства, якое праводзіцца ў многіх краінах свету на пярэдаднях Пасхі, адбываецца за сценамі святыні, дзе вернікі нясуць сімвалічны Крыж Езуса Хрыста, разважаючы над Яго Мукай і значэннем таго неспасцігальнага дару Божай міласэрнасці, які прыносіць кожнаму чалавеку Збавіцель свету.
Набажэнства распачнецца а 14.00 у касцёле Узвышэнння Святога Крыжа (вул. Куйбышава, 36). Кожны жадаючы можа далучыцца да гэтай асаблівай малітвы аб духу пакаяння, навяртання і ўдзячнасці Богу за дар збаўлення.