Паведамленне Біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі У сувязі са смерцю Біскупа Казіміра Велікасельца ОР
Дарагія святары, кансэкраваныя асобы, свецкія вернікі і людзі добрай волі!
Паведамляю, што сёння 8 лютага 2026 г. адышоў у вечнасць у Дом Нябеснага Айца Біскуп Казімір Велікаселец ОР.
Прашу ўсіх вернікаў Пінскай дыяцэзіі аб малітве за святой памяці Біскупа Казіміра. Звяртаюся таксама да святароў з просьбай аб цэлебрацыі святой Імшы ў яго інтэнцыі.