Папа Леў XIV прызначыў кардынала Клаўдыё Гуджэроці, прэфекта Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў, сваім спецыяльным пасланнікам на ўрачыстасці з нагоды 100-годдзя Пінскай дыяцэзіі, якое адбудзецца 25 кастрычніка.
Кардынал Гуджэроці, які ў 2011-2015 гадах быў апостальскім нунцыем у Беларусі, добра знаёмы з Касцёлам у краіне і мае вялікі досвед дыпламатычнай працы на постсавецкай прасторы.
Кардынал Гуджэроці, які ў 2011-2015 гадах быў апостальскім нунцыем у Беларусі, добра знаёмы з Касцёлам у краіне і мае вялікі досвед дыпламатычнай працы на постсавецкай прасторы.
Пінская дыяцэзія была заснавана 28 кастрычніка 1925 года папам Піем XI. Цяпер яна з'яўляецца адной з чатырох каталіцкіх дыяцэзій у Беларусі і ахоплівае тэрыторыю Брэсцкай і Гомельскай абласцей.
