АФІЦЫЙНЫЯ ДАКУМЕНТЫ

Камунікат біскупа Антонія Дзям’янкі у 15-ю гадавіну смерці Яго Эміненцыі Ксяндза Кардынала Казіміра Свёнтка

Шаноўныя святары, духоўныя асобы і вернікі Пінскай дыяцэзіі.

21 ліпеня 2026 года споўніцца 15 год з дня адыходу ў вечнасць Яго Эміненцыі Ксяндза Кардынала Казіміра Свёнтка, шматгадовага пастыра нашай дыяцэзіі. Жыццёвы шлях Ксяндза Кардынала яшчэ з юнацкіх гадоў быў звязаны з нашай дыяцэзіяй, з моманту, калі пасля вяртання з Сібіры ён навучаўся ў баранавіцкай гімназзі, а затым паступіў у Пінскую Вышэйшую Духоўную семінарыю. З таго часу служэнне Богу і людзям у нашай дыяцэзіі святой памяці Ксяндза Кардынала, было перарвана толькі 10 гадамі зняволення і працы ў лагерах ГУЛАГу. З чэрвеня 1954 года,служэнне, спачатку святара Казіміра Свёнтка, а потым Арцыбіскупа і Кардынала, было нераздзельна звязана з Пінскам і Касёлам нашай Пінскай дыяцэзіі. Многія з нас добра памятаюць Ксяндза Кардынала, ягоную любоў да Касцёла, ягоную руплівасць і нястомны запал, бязмежную адданасць божай справе і пастаянны клопат пра дабро вернікаў, якіх Пан даверыў ягонай пастырскай апецы.

Асоба святой памяці Ксяндза Кардынала Казіміра Свёнтка, была вялікім дарам Прадбачнасці Божай для ўсяго Каталіцкага Касцёла на Беларусі. Як пастыр нашай Пінскай дыяцэзіі, і наступца ксяндза Кардынала на пасадзе біскупа, я прагну заахвоціць усіх Вас да асаблівай малітвы ў дзень яго адыходу да Пана, альбо ў дзень ягонага пахавання, якое адбылося 25 ліпеня 2011 года ўсвята Апостала Якуба. Заахвочваю святароў аргінізаваць у парафіях малітву за душу святой памяці Ксяндза Кардынала Казіміра Свёнтка, а па меры магчымасці, у стасоўным часе, наведаць месца ягонага пахавання. Мы ведаем, што ў гэтым годзе Касцёл на Беларусі дзякуе Богу за 35 год адраджэння кананічных струтураў. Пра гэтае адраджэнне проста немагчыма распавесці не ўзгадваючы асобу ксяндза Кардынала Свёнтка, які стаяў у вытоках гэтай гістарычнай падзеі. Няхай малітва, поўная ўдзячнасці, за душу святой памяці ксяндза Кардынала, дапаможа нам яшчэ глыбей асэнсаваць дар рэлігійнай свабоды, а сведчанне ягонага жыцця няхай нас натхняе на шчырую любоў да Касцёла, нашай Маці.

Заахвочваю ўсіх святароў, кансэкраваных асобаў, свецкіх вернікаў і усіх людзей добрай волі на супольную Святую Імшу ў Катэдральным касцёле ў Пінску ў Аўторак 21 ліпеня а 9-ай гадзіне, дзе будзем маліцца за святой памяці Ксяндза Кардынала Казіміра Свёнтэка.

Памяць пра мінулае адкрывае гарызонты будучыні, дапамагае не згубіць мэту і пераадольваць перашкоды, а малітва за нашых братоў і сясцёр, што апярэдзілі нас у вечнасць, дапамагае і нашаму збаўленню.

З усяго сэрца ўсіх Вас бласлаўляю,

+ Антоні Дзям’янка,

Біскуп Пінскі.

Пінск, 16 ліпеня 2026 года.
Біскуп Пінскі Дакументы Анонсы